У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

"Чалавецтва знаходзіцца на раздарожжы" - Лукашэнка адзначае рост канфрантацыі ў свеце


24 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае рост напружанасці і канфрантацыі ў свеце. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чалавецтва, на жаль, знаходзіцца на раздарожжы. Мы ўступілі ў эпоху нявызначанасці, непрадказальнасці і працяглай нестабільнасці. На планеце больш няма месца, дзе можна схавацца, адгарадзіцца і безудзельна назіраць за тым, што адбываецца. Бяспека стала пэўнай з'явай. Сёння асабліва востра адчуваецца, як лёгка яе страціць і якіх неймаверных намаганняў каштуе яе захаваць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Абвастраецца барацьба за месца ў сусветнай іерархіі. Стратэгічнае саперніцтва, канкурэнцыя паміж дзяржавамі сталі звычайнымі з'явамі. Усё гэта суправаджаецца ростам напружанасці і канфрантацыі, якія пачынаюць ужо проста зашкальваць".

"Мы бачым жорсткае лабіраванне, часам насаджэнне ўласнай эканамічнай і палітычнай выгады, непрыкрытую варожасць да апанентаў. Нацыянальны эгаізм, пагарджанне інтарэсамі сваіх партнёраў і нават саюзнікаў, эгацэнтрызм, парушэнне міжнародных норм становяцца неад'емнай часткай палітыкі вядучых сусветных ігракоў", - канстатаваў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, планету захліснулі гандлёвыя войны. "Злучаныя Штаты, кіруючыся жорсткім пратэкцыянізмам, змагаюцца з Кітаем. Адначасова разгарнулася маштабная санкцыйная вайна супраць Расіі. Дайшлі да таго, што па парадзе з-за акіяна Еўрасаюз абмяжоўвае ўласныя кампаніі, якія працуюць на нафтавым рынку з нашай усходняй суседкай, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Ды і ў нас далёка за прыкладамі хадзіць не трэба - вазьміце хаця б "малочныя" і "мясныя" баталіі, "цукровыя", якія праводзіць наш бліжэйшы партнёр, блакіруючы доступ натуральным беларускім прадуктам на свой рынак".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што фактычна ламаецца сусветная сістэма гандлю. У гэтых абставінах асабліва актуальны міралюбівая, збалансаваная знешняя палітыка ўсіх дзяржаў, якой прытрымліваецца і Беларусь, а таксама ініцыятывы краіны: пашырэнне ідэй сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе, партнёрства розных інтэграцыйных аб'яднанняў, абнаўленне агульнаеўрапейскага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі, супрацоўніцтва. "Для нашых саюзнікаў Беларусь з яе грамадска-палітычнай згодай, міжканфесійным мірам і беспраблемнай для суседзяў і іншых дзяржаў палітыкай уяўляе сабой асаблівую каштоўнасць", - упэўнены Прэзідэнт.

Ён заўважыў, што ўтрымліваць раўнавагу ўнутры краіны, калі ў многіх рэгіёнах свету неспакойна, цяпер асабліва важна. "Мы бачым, як лёгка нагнятаюць паніку і істэрыю растыражаваныя ў сетках і на інфармацыйных парталах паведамленні правакацыйнага характару. Менавіта так у дваццаць першым стагоддзі пачынаюцца рэвалюцыі ў іх "каляровай" версіі, якія сумна заканчваюцца для саміх жа ўдзельнікаў. Тым, хто разважае сёння на тэму: ці патрэбна нам армія, ці неабходна міліцыя, - раю з'ездзіць у краіны, якія зведалі "арабскую вясну", або нават у сэрца Еўропы, накрытае міграцыйнай хваляй. Пагутарыць там са звычайнымі людзьмі і даведацца, ці адчуваюць яны сябе дома абароненымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс