У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Врс 2015

Бура: У Беларусі і Кітая ёсць агульныя інтарэсы для руху наперад

Бура: У Беларусі і Кітая ёсць агульныя інтарэсы для руху наперад

2 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Кітая ёсць агульныя інтарэсы для руху наперад. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Віктар Бура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол адзначыў, што на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі са Старшынёй КНР, а крыху раней - з першым намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР шмат увагі ўдзялялася пытанням эканамічнага ўзаемадзеяння. "Бакі яшчэ раз абмеркавалі, у якіх сферах мы можам быць узаемадапаўняльныя і цікавыя адзін аднаму. Гэта паказвае, што агульныя інтарэсы ёсць, нам ёсць куды рухацца. І Старшыня КНР сёння яшчэ раз пацвердзіў, што Кітай і Беларусь заўсёды будуць узаемадапаўняльныя і КНР гатова аказваць садзейнічанне Беларусі ў аднаўленні і актыўным развіцці нашай эканомікі", - сказаў дыпламат.

Пры гэтым, паводле слоў пасла, у двухбаковым супрацоўніцтве быў і застаецца галоўным праект Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка - не з пазіцыі глабальнага праекта, а з пазіцыі тых канкрэтных праектаў, якія будуць там рэалізоўвацца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс