Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Jul 2014

Бура: Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прызначаны стаць найбольш важным праектам дзвюх краін

Бура: Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прызначаны стаць найбольш важным праектам дзвюх краін

 10 ліпеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прызначаны стаць найбольш важным сумесным праектам дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

Дыпламат адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая развіваецца па розных напрамках, у тым ліку ён зрабіў акцэнт на эканамічным і гуманітарным узаемадзеянні. "Найбольш важным праектам, безумоўна, павінен стаць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, першы будынак якога быў закладзены зусім нядаўна", - адзначыў ён.

Пры гэтым пасол упэўнены, што пошук інвестараў для гэтага парку не павінен абмяжоўвацца толькі Кітаем. "Мы першапачаткова гаварылі і гаворым, што гэта павінен быць парк, у які павінны прыйсці сусветныя сучасныя энергаэфектыўныя, экалагічна чыстыя вытворчасці з усяго свету", - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым Віктар Бура заўважыў, што супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Кітаі праводзяць сустрэчы ў рэгіёнах з бізнес-элітамі, расказваюць аб умовах і каменціруюць мэтазгоднасць размяшчэння бізнесу ў Беларусі. Прыярытэтныя сферы ўзаемадзеяння, паводле яго слоў, - электроніка, дакладнае машынабудаванне, тонкая хімія, новыя матэрыялы. "Па гэтых аспектах мы працуем і такія кампаніі шукаем для таго, каб прыцягнуць у нашу краіну", - сказаў ён.

Пасол таксама звярнуў увагу на паспяховае крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін. У прыватнасці, адкрыта крэдытных ліній на $16 млрд, Беларусь атрымала ад Кітая $2 млрд ільготных урадавых крэдытаў. Увогуле ўжо рэалізавана або цяпер рэалізуецца праектаў на $5,5 млрд. "Але мы робім гэта прыярытэтам работы для загранустановы. Акцэнтуем увагу на прыцягненні прамых замежных інвестараў, якія прыйшлі б і з тэхналогіямі, і з грашамі", - растлумачыў ён.

Віктар Бура нагадаў, што тавараабарот Беларусі і Кітая другі год запар складае больш за $3 млрд, з паслугамі - больш за $4 млрд. "Ёсць напрамкі, у якіх Беларусь застаецца традыцыйным стратэгічным партнёрам для Кітая", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі