У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Снж 2015

Булегенаў: Для Беларусі і Казахстана актуальна ўмацоўваць узаемную абарону і ваеннае супрацоўніцтва

Булегенаў: Для Беларусі і Казахстана актуальна ўмацоўваць узаемную абарону і ваеннае супрацоўніцтва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі і Казахстана актуальна ўмацоўваць узаемную абарону і ваеннае супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў у час канферэнцыі па тэме "70-годдзе ААН. Ініцыятывы Казахстана і Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне міру і бяспекі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу многіх гадоў так званага мірнага часу на зямлі не заціхаюць лакальныя канфлікты, дзе мільёны ахвяр. Гэта, акрамя Украіны, Блізкі і Сярэдні Усход, Паўночная Афрыка. Мы з заклапочанасцю адчуваем, як нарастае напружанне ва Усходняй Еўропе, вакол заходніх граніц СНД, на рубяжах Саюзнай дзяржавы, у непасрэднай блізкасці ад беларускіх граніц. Як вы ведаеце, такія пагрозы ёсць і існуюць на поўдні ад Цэнтральнай Азіі. Будзе вельмі актуальна нашым дзяржавам умацоўваць узаемную абарону і ваеннае супрацоўніцтва - як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце", - перакананы дыпламат.

Казахстан высока цэніць уклад Беларусі ў справу мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. "Мінск стаў выдатнай перагаворнай пляцоўкай. Гэта стала магчымым дзякуючы актыўнай міратворчай пазіцыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі", - сказаў Ергалі Булегенаў.

Паводле яго слоў, у сучасных умовах дзяржавы павінны любой цаной садзейнічаць спыненню кровапраліцця. "Для гэтага патрэбны надзейныя палітычныя гарантыі, неабходна палітычная воля ўсіх бакоў, гатоўнасць ісці на кампрамісы ў імя ўратавання чалавечых жыццяў. Мы бачым выйсце з гэтага крызісу толькі па шляху палітычнага ўрэгулявання пры дапамозе міжнародных абавязацельстваў, перш за ўсё - АБСЕ", - заўважыў пасол. Ён дадаў, што Казахстан накіроўваў у бягучым годзе сваіх наглядальнікаў у склад місіі АБСЕ, і ў будучым рыхтуе новую групу наглядальнікаў.

"Сёння, калі ваенна-палітычная стуацыя ўскладняецца, упершыню з часоў заканчэння халоднай вайны, як ніколі становіцца важным умацоўваць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай галіне", - перакананы дыпламат. Праблема захавання стабільнасці і бяспекі на вялікай прасторы Еўразіі, паводле яго слоў, не можа не закранаць пытанні ўмацавання і далейшага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. "Геаграфічнае становішча інтэграцыйнага аб'яднання паміж моцнымі сусветнымі эканамічнымі ігракамі і рынкамі - ЕС, Кітай, краіны Паўднёва-Усходняй Азіі - ужо цяпер выклікае зацікаўленасць многіх краін у развіцці інтэграцыі з ЕАЭС. Такія краіны, як Індыя, Егіпет, Турцыя, Іран, Сірыя, дзяржавы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн) і многія іншыя, імкнуцца заключыць дагавор аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з ЕАЭС. В'етнам ужо заключыў такі дагавор. Можна з аптымізмам думаць, што палітычная воля прэзідэнтаў Казахстана, Беларусі і Расіі (краін - заснавальніц ЕАЭС), а таксама Арменіі і Кыргызстана будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю і пашырэнню рэгіянальнага аб'яднання на карысць народаў нашых дзяржаў і ўмацавання патэнцыялаў міжнароднай бяспекі", - сказаў Ергалі Булегенаў.

У цэлым, як адзначыў пасол, Беларусь і Казахстан уносяць важкі ўклад ва ўмацаванне міру і міжнароднай бяспекі, пашыраючы важныя ініцыятывы ў гэтым напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс