У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Врс 2015

Булегенаў: Беларусь і Казахстан плённа развіваюць супрацоўніцтва ў ІТ-тэхналогіях і асваенні космасу

Булегенаў: Беларусь і Казахстан плённа развіваюць супрацоўніцтва ў ІТ-тэхналогіях і асваенні космасу

3 верасня, Мінск /Вячаслаў Бялуга - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан плённа развіваюць супрацоўніцтва ў многіх сферах, але асабліва - у ІТ-тэхналогіях і асваенні космасу. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў у час адкрыцця бізнес-форуму "Беларусь-Казахстан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж Казахстанам і Беларуссю склаліся добрыя ўзаемаадносіны. Наша гандлёвая місія чацвёрты год запар наведвае вашу краіну", - адзначыў Ергалі Булеганаў.

Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на складанасці ў эканоміцы, супрацоўніцтва неабходна развіваць. "Крызісы пройдуць, а гэты перыяд трэба выкарыстаць для стварэння сумесных вытворчасцей, каб не толькі задавольваць рынкі дзвюх нашых краін, дзяржаў ЕАЭС, але і выходзіць за межы нашага саюза", - лічыць пасол.

Паводле яго слоў, сёння ў вытворцаў з Казахстана і Беларусі ёсць узаемны інтарэс і існуюць прымальныя ўмовы для стварэння сумесных прадпрыемстваў.

"Тры гады таму (май 2012 года. - Заўвага БЕЛТА) у час візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь кіраўнікі нашых дзяржаў давалі нам даручэнне выкарыстоўваць больш сучасныя метады ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сярод гэтых даручэнняў ёсць і задача, якую сёння вырашае наша гандлёвая місія", - сказаў Ергалі Булегенаў.

"Думаю, нягледзячы на цяжкасці, вынікі будуць. Спадзяюся, што сёння і заўтра будзе заключана нямала дамоўленасцей. Тым больш ёсць інтарэс як сярод прадпрымальнікаў Беларусі і Казахстана, так і ў міністэрстваў і ведамстваў вашай краіны", - рэзюмаваў ён.

2-4 верасня праходзіць візіт казахстанскай дэлегацыі ў Беларусь, у ходзе якога пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа, а таксама бізнес-форум "Беларусь-Казахстан". Арганізатарамі мерапрыемстваў сталі АТ "Нацыянальнае агенцтва па экспарце і інвестыцыях "KAZNEX INVEST" і УП "Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты". Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў будуць мець магчымасць правесці перагаворы з калегамі 15 казахскіх кампаній па наступных напрамках: машынабудаванне, фармацэўтыка, харчовая і хімічная прамысловасць, будаўніцтва.

Па аб'ёме беларускага экспарту Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Беларусі сярод краін СНД пасля Расіі і Украіны. За 2014 год знешнегандлёвы абарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў $1,2 млрд і вырас у параўнанні з 2013 годам на 23 працэнты. У студзені-чэрвені 2015 года тавараабарот дасягнуў $300 млн і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года на 33 працэнты. Аснову беларускага экспарту склалі трактары і седлавыя цягачы, свежая садавіна, малако і малочныя прадукты, мэбля, цукар, шыны. Новымі пазіцыямі беларускага экспарту ў бягучым годзе сталі металапракатныя станы і валкі для іх, тытунёвыя вырабы, капуста, акрылавыя палімеры, жывёльныя і раслінныя тлушчы, ялавічына, харчовае масла, ракападобныя. Беларусь імпартуе з Казахстана неапрацаваны алюміній, мінеральныя ўгнаенні, звадкаваны газ, пракат з нелегіраванай сталі, нафтапрадукты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс