У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2016

Булегенаў: Адносіны Беларусі і Казахстана знаходзяцца на ўзроўні стратэгічнага партнёрства

Булегенаў: Адносіны Беларусі і Казахстана знаходзяцца на ўзроўні стратэгічнага партнёрства

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Казахстана знаходзяцца на ўзроўні стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат ахарактарызаваў адносіны Беларусі і Казахстана як добрыя і блізкія. Яны развіваюцца паступальна, у іх няма невырашальных пытанняў, адзначыў Ергалі Булегенаў. "У нас усе пытанні за сталом перагавораў заўсёды вырашаюцца", - сказаў пасол.

Ён звярнуў увагу таксама на ўзаемную падтрымку, якую аказваюць адна адной краіны на міжнародных пляцоўках. Беларусь, у прыватнасці, аказвае Казахстану падтрымку ў ААН. Паміж прэзідэнтамі дзвюх краін склаліся добрыя даверныя адносіны, якія даюць імпульс для выбудоўвання партнёрскіх адносін на ўзаемавыгадных умовах.

Добрую глебу для двухбаковага супрацоўніцтва стварае членства Беларусі і Казахстана ў ЕАЭС. Абедзве краіны звязваюць з ім вялікія спадзяванні. У саюзе ідзе работа над вырашэннем важных пытанняў, у прыватнасці, па нафце і газе. Яна павінна быць завершана ў 2025 годзе. Немалаважна, што ЕАЭС набывае аўтарытэт на міжнароднай арэне. Усё большая колькасць дзяржаў выказваюць жаданне выбудоўваць адносіны з ЕАЭС, ля вытокаў стварэння якога стаяць Беларусь, Расія і Казахстан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс