VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2019

Будучыня СМІ залежыць ад іх канвергентнасці - Петрышэнка

Будучыня СМІ залежыць ад іх канвергентнасці - Петрышэнка

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучыня СМІ залежыць ад іх канвергентнасці, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы жывём ва ўмовах аб'ектыўнага працэсу спаду чытацкай аўдыторыі традыцыйных папяровых СМІ. Акцэнты і густы зрушаюцца ў інтэрнэт-асяроддзе. У сувязі з гэтым неабходна прадоўжыць развіццё мультымедыйнага складніка выданняў. Задача Міністэрства інфармацыі - забяспечыць паступовую трансфармацыю традыцыйных друкаваных выданняў у канвергентныя. Такі падыход адпавядае актуальнаму парадку дня", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, сёння СМІ неабходна змагацца за захаванне і рост чытацкай аўдыторыі. "Друкаваныя і электронныя СМІ павінны забяспечыць прафесійны падыход да стварэння і распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі і ў поўнай меры несці адказнасць перад грамадствам за якасць, паўнату і дакладнасць прадстаўленай інфармацыі. Таму важна, каб СМІ сёння сумленна і адказна служылі сваім чытачам, гледачам, слухачам, захоўвалі ўзважанасць ацэнак, усебакова і аб'ектыўна асвятляючы рэчаіснасць", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход