У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

Будучым пакаленням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў - Прэзідэнт

Будучым пакаленням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў - Прэзідэнт

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку ў бліжэйшыя гады неабходна перарасці даўгавую нагрузку, каб пакінуць будучым пакаленням Беларусь без даўгоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны выклік, з якім трэба справіцца ўраду і Нацбанку ў бліжэйшыя гады, - перарасці даўгавую нагрузку і выйсці ў зону бяспекі. Будучым пакаленням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў. Патрабую забяспечыць стабільна высокія тэмпы росту эканомікі і прафіцыт валютных патокаў. Без павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці эканомікі забяспечыць гэта немагчыма", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння закладваецца аснова таго, якім будзе жыццё ў 2020 годзе. Ёсць усе перадумовы, усе ўмовы для таго, каб пяцігадовая праграма была выканана не столькі па лічбах, колькі па сутнасці, яе эканамічным сэнсе.

"У 2020 годзе Беларусь павінна паўстаць перад светам абноўленай, прагрэсіўнай і пры гэтым камфортнай для свайго народа, усіх, хто хоча спакойна працаваць, зарабляць і гадаваць дзяцей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Гэта погляд у бліжэйшае будучае. Залогам яго, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, з'яўляецца выкананне раней пастаўленых задач па стрымліванні цэн, росце заработнай платы і забеспячэнні занятасці. Гэтыя пытанні па-ранейшаму актуальныя для беларускіх грамадзян.

Ажыўленне інфляцыйных працэсаў насцярожвае, дарагоўля жыцця вельмі непакоіць насельніцтва. Прэзідэнт даручыў ураду, мясцовым органам улады, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю і асабіста міністру пастаянна адсочваць цэнавыя змяненні. "Кантралюйце, адсочвайце цэнавыя змяненні пастаянна. Хочаце - рыначнымі спосабамі, хочаце - іншымі. Але павінен быць вынік, і праблема павінна вырашацца. Мэта вядома: не больш як 5-6 працэнтаў у год па інфляцыі", - акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс