У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2018

Будгаліна Беларусі павінна максімальна пашырыць спектр работ і паслуг - Кухараў

Будгаліна Беларусі павінна максімальна пашырыць спектр работ і паслуг - Кухараў

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўнічая галіна Беларусі павінна максімальна пашырыць спектр работ і паслуг. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў сёння на выстаўцы "Будпрагрэс-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад будаўнічай галіной ставіцца задача максімальна пашыраць спектр работ і паслуг, удзяляць шмат увагі ўкараненню новых тэхналогій, выкарыстанню новых будаўнічых матэрыялаў, якія не толькі павышаюць эфектыўнасць у будаўніцтве, але і зніжаюць яго кошт", - сказаў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм'ер азнаёміўся з экспазіцыяй міжнароднай будаўнічай выстаўкі "Будпрагрэс-2018". На адкрытай пляцоўцы каля мінскага Футбольнага манежа адбылася прэзентацыя аўтакрана рэкорднай грузападымальнасцю 60 т беларуска-кітайскага прадпрыемства "Зумліён-МАЗ". Новыя аўтакраны пачалі серыйна сабіраць у Магілёве на плошчах "Магілёўтрансмаша". Гэты аўтакран здольны паднімаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома. Гасцям выстаўкі прэзентавалі і іншую буйна- і малагабарытную будаўнічую і дарожную тэхніку.

Уладзімір Кухараў адзначыў, што "Будпрагрэс" з'яўляецца значным мерапрыемствам для дзелавых колаў. "Тут бізнесмены, прадстаўнікі будаўнічых арганізацый завязваюць новыя кантакты, што дазваляе развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і ў далейшым укараняць новыя тэхналогіі, павышаць эфектыўнасць будаўніцтва", - дадаў ён.

Свае навінкі на выстаўцы дэманструюць будаўнічыя кампаніі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Кітая, Бельгіі і іншых краін. Калектыўныя экспазіцыі сфарміравалі вытворцы з Кітая, Польшчы, Цвярской і Наўгародскай абласцей Расіі. Стэнды падзелены па тэматыцы: будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы; фасад, дах, ізаляцыя; ацяпленне, водазабеспячэнне, сантэхніка, вентыляцыя; вокны, дзверы, вароты, лесвіцы, ралеты; дызайн інтэр'ера і прадметы дэкору; будаўнічыя сумесі і лакафарбавая прадукцыя; плітка і мармур; драўляныя дамы, дачы, саўны і лазні; расліны, прадметы азелянення і добраўпарадкавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску