4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прыкметна паскорылася. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам галоўны выканаўчы дырэктар СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэн на беларуска-кітайскім форуме па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Можна сказаць, што цяпер паскараецца працэс будаўніцтва парка і ўвогуле поспехі добрыя. У прыватнасці, паскараецца стварэнне інфраструктурных аб'ектаў для стартавай зоны "Вялікага каменя". Мяркуецца, што да канца верасня поўнасцю завершыцца будаўніцтва ўсіх інфраструктурных аб'ектаў для першай чаргі парка", - адзначыў Ху Чжэн.
Гаворачы аб праблемных момантах пры будаўніцтве парка,
Ху Чжэн звярнуў увагу на некаторыя нявырашаныя пытанні па прыцягненні інвестыцый і кіраванні будуемымі аб'ектамі інфраструктуры. "Але ўсе гэтыя пытанні - часовая з'ява, яны ўзнікаюць у працэсе паскоранага развіцця парка. Перакананы, што яны будуць паспяхова вырашаны", - дадаў ён.