У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Кст 2018

БРСМ пераняў у камсамола імкненне пабудаваць свет дружбы і ўзаемаразумення - Качанава

БРСМ пераняў у камсамола імкненне пабудаваць свет дружбы і ўзаемаразумення - Качанава

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ пераняў у камсамола высакароднае імкненне пабудаваць свет дружбы і ўзаемаразумення, заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ствараючы сучасны маладзёжны саюз, узялі за аснову высакароднае імкненне камсамольцаў пабудаваць свет без войнаў і агрэсіі, свет дружбы і ўзаемаразумення. І сёння нам ёсць чым ганарыцца. Мы жывём у сучаснай незалежнай краіне, у нас ёсць свае добрыя традыцыі", - сказала Наталля Качанава.

Усё, чаго дасягнула за гады незалежнасці краіна, не было б магчыма без памяці мінулага, без гісторыі, якая навучыла цаніць мір, верыць у дабро і жыць дзеля іншых людзей, падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У размове з прэсай Наталля Качанава падзялілася асабістымі ўспамінамі. "Я ў свой час таксама была камсамолкай і вельмі ганарылася гэтым. У мяне засталіся самыя яркія ўспаміны пра той перыяд жыцця", - сказала яна. Маладыя людзі імкнуліся быць значнымі для сваёй краіны, зрабіць для яе нешта добрае. Сёння, калі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад актывам БРСМ, гаварыў, што ўсе тады імкнуліся быць членамі УЛКСМ, - гэта шчырая праўда, дадала кіраўнік Адміністрацыі. Цяпер у краіне ёсць БРСМ, які аб'яднаў і з'яднаў моладзь з адзінай мэтай - рабіць значныя справы для свайго народа, краіны.

Урачысты сход і святочны канцэрт "Камсамолу - 100: Эстафета пакаленняў" праходзіць у Палацы Рэспублікі. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў, ветэраны камсамола, актывісты БРСМ, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый замежных краін, іншыя шаноўныя госці. Праграма тэатралізаванага канцэрта, пабудаваная па прынцыпе агляду эстафеты пакаленняў: ад першых камсамольцаў да іх пераемнікаў - актывістаў БРСМ, умоўна падзяляецца на два вялікія блокі: гісторыя і сучаснасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі