У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Лют 2020

Brexit можа стаць новым акном магчымасцей для супрацоўніцтва Вялікабрытаніі і Беларусі - Алейнік

Brexit можа стаць новым акном магчымасцей для супрацоўніцтва Вялікабрытаніі і Беларусі - Алейнік
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Brexit можа стаць новым акном магчымасцей для ўмацавання супрацоўніцтва Вялікабрытаніі і Беларусі. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 2 лютага, паведамляе БЕЛТА.

"Мы разлічваем, што выхад Вялікабрытаніі з ЕС можа стаць новым акном магчымасцей для ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва Злучанага Каралеўства з Беларуссю. Пасля рэферэндуму па Brexit нямала зроблена ў плане развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцыйных сувязей", - адзначыў Сяргей Алейнік.

На працягу апошніх гадоў Вялікабрытанія ўстойліва займае трэцяе месца па аб'ёме экспарту беларускай прадукцыі пасля Расіі і Украіны, а таксама другое месца па аб'ёмах інвестыцый у эканоміку Беларусі.

У чэрвені 2019 года адбылося першае пасяджэнне беларуска-брытанскага міжурадавага гандлёвага дыялогу. "Упэўнены, што гэты новы фармат дасць магчымасць узняць наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на прынцыпова новы ўзровень", - падкрэсліў пасол. Ён таксама выказаў упэўненасць, што нашы суб'екты гаспадарання змогуць скарыстацца новымі магчымасцямі, якія адкрывае Brexit для пастаўкі беларускай прадукцыі на брытанскі рынак.

Сяргей Алейнік, звярнуў увагу, што цяпер у стадыі рэалізацыі вельмі знакавы праект па стварэнні ў горадзе Ковентры зборачнай вытворчасці беларускіх электробусаў. Усе ўстаноўчыя дакументы па гэтым праекце падпісаны ў лістападзе 2019 года ў час візіту прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ў Лондан. Брытанскі партнёр зацікаўлены стварыць інжынірынгавы цэнтр перадавых тэхналогій у галіне электратранспарту ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". У парадку дня сумесная распрацоўка грузавога электрамабіля для пашырэння на рынкі краін Брытанскай Садружнасці і Еўразійскага эканамічнага саюза.

З улікам таго, што Лондан - глабальны фінансавы цэнтр, на думку Сяргея Алейніка, ёсць вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва ў банкаўскай і фінансавай сферы.

"Беларусь разлічвае на прадаўжэнне прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй і развіццё адносін па ўсіх ключавых галінах нашага ўзаемадзеяння", - рэзюмаваў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс