У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Ліп 2017

Брант: Беларусь адыгрывае вельмі важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёне

Брант: Беларусь адыгрывае вельмі важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёне

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адыгрывае вельмі важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым заявіла сёння журналістам генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Ёхана Брант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас Беларусь - вельмі важны партнёр, таму што яна знаходзіцца ў геаграфічным сэрцы Еўропы і суседнічае з Еўрапейскім саюзам. Краіна адыгрывае вельмі важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёне. Мы таксама вельмі рады, што Беларусь стала арганізатарам мінскага дыялогу", - сказала дыпламат.

Ёхана Брант разам з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем прыняла ўдзел у адкрыцці аддзялення пасольства Нідэрландаў у Мінску. Адкрыццё аддзялення пасольства стала важным крокам наперад у развіцці двухбаковых адносін, падкрэсліла яна.

Генсакратар растлумачыла, што працаваць у аддзяленні пасольства будуць два нідэрландскія дыпламаты. Консульскія паслугі, як і раней, будзе аказваць пасольства Германіі ў Беларусі.

Ёхана Брант у час свайго візіту правяла сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага МЗС і парламента, палітыкамі, студэнтамі, прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс