У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Чэр 2016

Больш як 250 тыс. новых рабочых месц неабходна стварыць за пяцігоддзе - Прэзідэнт

Больш як 250 тыс. новых рабочых месц неабходна стварыць за пяцігоддзе - Прэзідэнт

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 250 тыс. новых рабочых месц неабходна стварыць за пяцігоддзе. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удасканаленне структуры эканомікі непазбежна вядзе да вызвалення залішняй колькасці работнікаў. Каб не дапусціць рэзкага скачка беспрацоўя, трэба прыняць папераджальныя меры: палепшыць работу службаў занятасці, наладзіць перападрыхтоўку спецыялістаў, спрасціць умовы ператоку рабочай сілы паміж рэгіёнамі і галінамі. І галоўнае - новыя рабочыя месцы - высокапрадукцыйныя. Іх за пяцігоддзе трэба будзе стварыць больш як 250 тыс.", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Для гэтага, паводле яго слоў, трэба задзейнічаць канкурэнтаздольныя фінансавыя механізмы. "Праз нашы банкі адкрываецца доступ да фінансавых інструментаў і рынкаў Еўрасаюза, сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый. Айчыннымі банкамі можа быць прадастаўлена прыватнаму бізнесу каля мільярда долараў кітайскіх крэдытаў ужо цяпер", - адзначыў Прэзідэнт.

Важнейшы інструмент не толькі самазанятасці, але і творчай рэалізацыі насельніцтва - развіццё малога і сярэдняга бізнесу, упэўнены кіраўнік дзяржавы. Пераходзячы ў бізнес, людзі змогуць забяспечваць сябе і свае сем'і, а таксама працаўладкаваць двух-трох чалавек. Сферы прыкладання намаганняў тут не абмежаваны, усё залежыць ад жаданняў і магчымасцей людзей ствараць сваю справу. Найбольш прывабнымі з'яўляюцца сфера бытавых паслуг, гандаль, індывідуальная вытворчасць.

"Разняволенне дзелавой ініцыятывы павінна стаць рухаючай сілай для аднаўлення эканамічнага росту і стварэння новых рабочых месц", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работа ўрада павінна выбудоўвацца на такіх простых прынцыпах, як роўнасць усіх форм уласнасці, садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва і дзелавой актыўнасці, устараненне таго, што гэтаму перашкаджае. Паводле яго слоў, перш за ўсё неабходна спрашчаць і паскараць уключэнне неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці ў эканамічны абарот, пашыраць магчымасці для арэнды аб'ектаў дзяржуласнасці, удасканальваць падатковае адміністраванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску