У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2018

"Без адказу такія рэчы не застануцца" - Лукашэнка аб прэтэнзіях Расіі да беларускага малака


1 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння ў час рабочай сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым праблемныя пытанні паставак беларускага малака ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што паміж Беларуссю і Расіяй зноў пачаліся спрэчкі аб пастаўках малака. У гэтым пытанні было даручана разабрацца Міхаілу Русаму.

"Але хачу сказаць, што без адказу такія рэчы не застануцца. Мы проста цярпець гэта не будзем. Таму што мяне спецслужбы інфармуюць, што завезлі з Новай Зеландыі або адкуль-небудзь сухое малако (гэта іх справа), з'явіліся лішкі, і яны пачынаюць нас прытрымліваць, пакуль рэалізуюць тое малако па высокіх цэнах. Таму ім не падабаецца таннае малако", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ім аддадзім сваё малако па той цане, якую лічым патрэбнай, а яны няхай расіянам павялічваюць цану, калі там ужо рускія людзі, масквічы або піцерцы аб'еліся новазеландскім малаком. Таму мяне цікавіць, як вырашаецца гэта пытанне", - сказаў Прэзідэнт.

У час сустрэчы кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ў Міхаіла Русага, якія праблемы ёсць на гэты момант у сельскай гаспадарцы, ці ўплываюць умовы надвор'я. "Зіма правярае нас на трываласць. Дзякуй богу, што ў Беларусь нарэшце прыйшла сапраўдная зіма, як у нас было ў дзяцінстве. У сувязі з гэтым: як ідуць справы ў сельскай гаспадарцы? Як вытрымліваюць нашы жывёлагадоўчыя комплексы, якія мы пабудавалі па найноўшых тэхналогіях? Што насцярожвае?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на сітуацыю ў сферы лясной гаспадаркі. "Бардак поўны, хабарнік на хабарніку сядзіць. Табе таксама дадзім ацэнку, віцэ-прэм'ер павінен быў там навесці парадак, каб мыш не прапаўзла", - папярэдзіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс