У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Сак 2015

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва

26 сакавіка, Ашхабад /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і на знешняй арэне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам, якая прайшла сёння ў Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Туркменістана падкрэсліў, што яго радуе тэндэнцыя развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін. Ён адзначыў вялікую пазітыўную ролю ў гэтым міжурадавай камісіі. Беларуская тэхніка запатрабавана і ў сельскай гаспадарцы, і ў будаўніцтве, і ў нафтагазавым комплексе, і ў іншых галінах.

Гурбангулы Бердымухамедаў лічыць сумесны праект па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната важным для ўсяго рэгіёна Сярэдняй Азіі. "Гэта пачатак, мы чакаем ад вас большага", - сказаў Прэзідэнт. Ён лічыць перспектыўным развіццё хімічнай індустрыі ў Туркменістане пры падтрымцы Беларусі. "Патэнцыял ёсць, яго трэба выкарыстоўваць", - лічыць Прэзідэнт.

Ён выказаў удзячнасць Беларусі і Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за дзейнасць па ўмацаванні адносін паміж Туркменістанам і Беларуссю.

Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу адзначыў, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў час візіту прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь, па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, выконваюцца. Прычым гэта не разавыя праекты. "Мы пашыраем супрацоўніцтва па розных напрамках", - сказаў ён.

Асабліва акцэнтаваў увагу Міхаіл Мясніковіч на ўзаемадзеянні высокаінтэлектуальнай дзейнасці. Так, у бліжэйшы час у Туркменістан будуць дастаўлены два беспілотныя комплексы. Перспектыўным, на яго думку, з'яўляецца і цэнтр па падрыхтоўцы персаналу.

Гурбангулы Бердымухамедаў даў высокую ацэнку беларуска-туркменскаму супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, у першую чаргу ў сферы адукацыі. Ён адзначыў, што туркменская моладзь атрымлівае адукацыю ў ВНУ Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс