У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Сак 2017

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў сёння на афіцыйных перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі"Туркменістан заўсёды разглядае Беларусь як важнага палітычнага партнёра, паколькі мы свае ідэі ў палітыцы ажыццяўляем як у двухбаковым фармаце, так і ў міжнародных арганізацыях. Але самае галоўнае - абедзве краіны з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі падтрымання і ўмацавання ўсеагульнага міру, стабільнасці і бяспекі", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Беларусь і Туркменістан, паводле яго слоў, прыхільныя да нормаў міжнароднага права і сыходзяцца на думцы, што ўсе міжнародныя і ўнутраныя канфлікты павінны вырашацца толькі мірнымі і палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс