У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Крс 2018

БЕЛТА знаходзіцца ў авангардзе тэхналагічных і творчых прарываў - гендырэктар ТАСС

БЕЛТА знаходзіцца ў авангардзе тэхналагічных і творчых прарываў - гендырэктар ТАСС

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва, якое адзначае 100-гадовы юбілей у гэтым годзе, знаходзіцца ў авангардзе тэхналагічных і творчых прарываў. Такое меркаванне выказаў журналістам генеральны дырэктар ТАСС Сяргей Міхайлаў, які ўдзельнічае ў рабоце ХХIV пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД (Інфармсавета СНД) у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ацэньваючы ўзровень работы беларускіх калег, Сяргей Міхайлаў адзначыў, што БЕЛТА працуе дастойна, агенцтву ёсць чым ганарыцца. "Юбілей 100 гадоў сведчыць аб тым, што гэта першае, аператыўнае агенцтва, што яно ідзе ў авангардзе тэхналагічных і творчых прарываў", - сказаў ён.

ТАСС з Беларускім тэлеграфным агенцтвам звязваюць літаральна кроўныя вузы, заўважыў гендырэктар. "Агенцтвы маюць агульныя карані, і гэта накладвае адбітак на нашу дзейнасць, на нашу дружбу. Мы заўсёды застаёмся сябрамі, у творчым плане дапамагаем адзін аднаму. Усе пытанні па меры магчымасці стараемся вырашыць і дапамагчы калегам, і тое ж самае адчуваем тут", - дадаў Сяргей Міхайлаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс