У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Кст 2017

Белякоў: Моладзь здольна ўнесці значны ўклад ва ўмацаванне міру і добрасуседства паміж краінамі

Белякоў: Моладзь здольна ўнесці значны ўклад ва ўмацаванне міру і добрасуседства паміж краінамі

19 кастрычніка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Моладзь здольна ўнесці істотны ўклад ва ўмацаванне міру і добрасуседства паміж краінамі. Такое меркаванне 19 кастрычніка выказаў член Савета Рэспублікі, першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў на адкрыцці III Маладзёжнага форуму краін БРІКС і ШАС "Сусветны фестываль у імя дружбы, міру і развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь развівае актыўнае супрацоўніцтва з БРІКС і ШАС, у апошняй арганізацыі мае статус наглядальніка. "Нам блізкія і зразумелыя іх ідэі. Галоўная з іх заключаецца ў партнёрстве дзеля міру і будучыні. Гэта вельмі важныя тэмы для моладзі, якая на гэтым фестывалі выступае своеасаблівымі пасламі міру. Вельмі хацелася б, каб, вярнуўшыся ў свае дзяржавы, моладзь прадоўжыла справу ўмацавання міру і добрасуседства", - падкрэсліў Андрэй Белякоў.

Дружалюбная і цёплая атмасфера фестывалю даказвае, што маладыя людзі, нягледзячы на тое, што яны жывуць на розных кантынентах і размаўляюць на розных мовах, маюць агульныя каштоўнасці і мэты.

Першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" нагадаў, што ў 2019 годзе Беларусь прыме другія Еўрапейскія гульні, і прапанаваў разгледзець магчымасць правесці пасяджэнне маладзёжнага Савета ШАС у дні іх правядзення ў чэрвені.

Адным з арганізатараў форуму выступае Расійскі саюз моладзі. Яго старшыня Павел Краснаруцкі адзначыў, што на такіх сустрэчах удзельнікі абмяркоўваюць актуальны, хвалюючы моладзь парадак дня. Прынятыя раней рашэнні знаходзяць адбітак у канкрэтных праектах. "Маладзёжнае супрацоўніцтва ўносіць свой уклад ва ўзаемаразуменне і мірны дыялог паміж народамі. Моладдзю цяпер кіруе дух талерантнасці", - сказаў ён. Павел Краснаруцкі падзякаваў маладзёжным арганізацыям з краін-партнёраў, якія прымаюць удзел у форуме, у тым ліку і БРСМ. З ім РСМ звязвае даўняе супрацоўніцтва, значныя праекты, такія як міжнародны маладзёжны лагер "Бе-Lа-Русь", конкурс прыгажосці і грацыі "Каралева Вясна". Грамадскія аб'яднанні разлічваюць пашыраць геаграфію гэтых мерапрыемстваў, у тым ліку за кошт краін БРІКС і ШАС.

Маладзёжны форум краін БРІКС і ШАС праходзіць на пляцоўцы XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы. СФМС прадоўжыцца па 22 кастрычніка, удзел у ім прымаюць каля 24 тыс. чалавек са 180 краін. Сімвалам фестывалю выбраны рознакаляровы рамонак, што сведчыць аб пераемнасці традыцый, сувязі пакаленняў, міры і адзінстве ўсёй сусветнай супольнасці. Галоўным элементам сталі каляровыя пікселі як знак еднасці моладзі ўсяго свету ў інфармацыйную эпоху. Фестываль павінен кансалідаваць моладзь, садзейнічаць развіццю міжнацыянальнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс