Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2020

Беларусы сталі больш адказна ставіцца да выканання рэжыму самаізаляцыі - Караеў

Беларусы сталі больш адказна ставіцца да выканання рэжыму самаізаляцыі - Караеў
Юрый Караеў. Фота з архiва

21 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусы сталі больш адказна ставіцца да выканання рэжыму самаізаляцыі. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў перад калегіяй УУС Брэсцкага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спачатку некаторых з тых, хто павінен быў знаходзіцца на самаізаляцыі, у момант праверкі не было дома. Іх знаходзілі ў той жа дзень або на наступныя суткі. Высвятлялася, што людзі нешта не зразумелі або праяўлялі безадказнасць. Уздзейнічалі на іх угаворамі, складалі адміністрацыйныя пратаколы. За пару тыдняў сітуацыя змянілася. Парушэнняў з кожным днём становіцца ўсё менш. У людзей з'яўляецца разуменне важнасці выканання рэжыму самаізаляцыі, больш адказнае стаўленне", - адзначыў Юрый Караеў.

Супрацоўнікі міліцыі і санэпідслужбы за апошнія суткі праверылі амаль 10 тыс. грамадзян, якія знаходзяцца па патрабаванні медыкаў на самаізаляцыі. З іх 383 чалавек у момант праверкі не было дома. Праваахоўнікі аператыўна ўстанавілі іх месцазнаходжанне, гэтыя людзі вярнуліся ў кватэры. Міністр падкрэсліў: складанне адміністрацыйнага пратакола за парушэнне правіл паводзін у самаізаляцыі - крайняя мера. Праваахоўнікі заклікаюць да свядомасці грамадзян, просяць прытрымлівацца мер сацыяльнай бяспекі.

Юрый Караеў расказаў, што кожную раніцу атрымлівае інфармацыю аб колькасці тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, - хворых на каранавірус у лёгкай форме, кантактах першага і другога ўзроўняў. "У органах унутраных спраў існуе сістэма праверкі. Па такім жа прынцыпе пабудавалі кантроль за самаізаляванымі. Стварылі ў райаддзелах і УУС аналітычныя групы, якія акумулююць даныя аб людзях, адрасах пражывання, тэрмінах самаізаляцыі", - растлумачыў міністр. Ён дадаў, што перад наведваннем грамадзян міліцыянеры праходзяць інструктаж аб мерах бяспекі.

На калегіі УУС Брэсцкага аблвыканкама разглядаюць вынікі работы праваахоўнікаў у першым квартале. Колькасць злачынстваў у рэгіёне ў студзені - сакавіку бягучага года знізілася амаль на 17 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га. Стала менш асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, махлярстваў, угонаў, хуліганстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі