У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2016

Беларусы маюць развіты ген прадпрымальніцтва - фонд "Сколкава"

Беларусы маюць развіты ген прадпрымальніцтва - фонд

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы маюць развіты ген прадпрымальніцтва. Такое меркаванне выказаў 7 красавіка журналістам саветнік прэзідэнта фонду "Сколкава" Пека Вільякайнен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я буду гаварыць з пазіцыі бізнесмена, а не той функцыі, якую выконваю для расійскага ўрада. У мяне была магчымасць пераканацца, што жыхары Беларусі ў значна большай ступені маюць ген прадпрымальніцтва, чым, напрыклад, расійскія калегі", - сказаў саветнік. Ён адзначыў, што ў такіх краінах, як Беларусь, няма нафтавых запасаў, прамысловасць не звязана непасрэдна з нафтай і даводзіцца займацца прадпрымальніцтвам і рабіць на гэта ўпор у будучым.

"Мы будзем рады, калі вы (беларусы. - Заўвага БЕЛТА) зможаце прыехаць на фінал Усерасійскага стартап-тура фонду "Сколкава" - Startup Village, які пройдзе 2-3 чэрвеня ў Маскве і збярэ больш як 12 тыс. удзельнікаў. Гэта будзе добрая магчымасць для правядзення параўнальнага аналізу, на якім жа ўзроўні знаходзіцца цяпер прадпрымальніцтва ў Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі", - рэзюмаваў Пека Вільякайнен. Саветнік таксама адзначыў, што задача фонду "Сколкава" - пераканаць простых людзей, у тым ліку членаў іх сем'яў, што трэба займацца сваім бізнесам. Ён упэўнены, што трэба дзейнічаць, а не баяцца.

Расійскі фонд "Сколкава" 7-8 красавіка праводзіць у Мінску стартап-тур. Сярод яго арганізатараў і партнёраў мерапрыемства - фонд "Сколкава", Фонд інфраструктурных і адукацыйных праграм, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Мінскі гарадскі тэхнапарк. Да ўдзелу ў стартап-туры запрошаны студэнты, выкладчыкі, вучоныя і прадпрымальнікі з інавацыйнымі праектамі. Усе ўдзельнікі стартап-тура, якія прайшлі рэгістрацыю, атрымаюць сертыфікат удзельніка і новыя веды для паспяховай камерцыялізацыі інавацыйных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс