Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2018

Беларусы і расіяне вераць у поспех саюзнага будаўніцтва - Мясніковіч

Беларусы і расіяне вераць у поспех саюзнага будаўніцтва - Мясніковіч

11 кастрычніка, Магілёў /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі-кірмашу рамёстваў у Магілёве "Горад майстроў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыбылі прадстаўнікі 35 расійскіх рэгіёнаў: ад Бранска да Далёкага Усходу, Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі. "Гэта сведчыць аб тым, што людзі вераць у наша саюзнае будаўніцтва, у поспех саюзнага дагавора і нашых саюзных адносін", - упэўнены спікер. "Гэта дарагога каштуе, гэтага не змераць грашамі і кантрактамі", - дадаў ён.

Парламенты дзвюх краін павінны зрабіць усё для таго, каб апраўдаць гэты высокі давер расіян і беларусаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу падзякавала беларускаму боку за цудоўную праграму і гасціннасць. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ўпершыню на Форум рэгіёнаў у Беларусь прыбыла такая прадстаўнічая расійская дэлегацыя, толькі афіцыйных асоб у ёй больш за сто чалавек. А праект "Горад майстроў", паводле слоў Валянціны Мацвіенка, - гэта цудоўная магчымасць для беларусаў і расіян яшчэ бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай адзін аднаго. У выстаўцы-кірмашы прымаюць удзел прадстаўнікі 16 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Асаблівую атмасферу свята ствараюць творчыя калектывы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі