У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Лют 2019

Беларускія спартсмены ў 2018 годзе заваявалі 680 медалёў на буйнейшых міжнародных турнірах - Кавальчук

Беларускія спартсмены ў 2018 годзе заваявалі 680 медалёў на буйнейшых міжнародных турнірах - Кавальчук

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2018 годзе заваявалі 680 медалёў, у тым ліку 227 залатых, 216 сярэбраных і 237 бронзавых. З іх у алімпійскіх відах спорту - 253. Такія лічбы назваў сёння міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук на падагульняючай калегіі спартыўнага ведамства ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўным стартам мінулага года былі XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане. Там беларускія атлеты сталі ўладальнікамі трох узнагарод - дзвюх залатых і адной сярэбранай. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся фрыстайлістка Ганна Гуськова і жаночая эстафетная каманда біятланістак у складзе Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіна, Дзінары Алімбекавай і Ірыны Крыўко. Сярэбраным прызёрам у мас-старце стала галоўная прыма біятлона Дар'я Домрачава.

Сяргей Кавальчук таксама адзначыў, што Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане-2018 сталі самымі паспяховымі для беларускіх атлетаў: яны заваявалі 12 узнагарод - па 4 медалі ўсіх вартасцей.

Што датычыцца летніх відаў спорту, то на чэмпіянатах свету ў алімпійскіх дысцыплінах беларусы заваявалі 5 узнагарод (1 залатую, 4 бронзавыя). Акрамя таго, 14 разоў беларускія спартсмены ўваходзілі ў васьмёрку мацнейшых на чэмпіянатах свету ў алімпійскіх дысцыплінах. На кантынентальных чэмпіянатах заваявана 20 медалёў (2 залатыя, 8 сярэбраных, 10 бронзавых). За мінулы год устаноўлены 51 рэкорд Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс