У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Сак 2019

Беларускаму футболу патрэбны новы імпульс - Базанаў

Беларускаму футболу патрэбны новы імпульс - Базанаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццю футбола ў Беларусі трэба надаць новы імпульс, асноўную ўвагу трэба ўдзяліць дзіцяча-юнацкаму футболу. Аб гэтым заявіў новы старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзімір Базанаў сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі гэтай арганізацыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка АБФФ, дзіцяча-юнацкі і масавы футбол з'яўляецца асновай гэтай усенародна любімай гульні. Кіраўніцтва федэрацыі будзе дапамагаць дзіцячым футбольным школам у далейшым развіцці і падрыхтоўцы будучых прафесійных футбалістаў. Неабходна стымуляваць трэнераў, якія працуюць з дзецьмі, каб юныя ігракі прыходзілі ў клубы добра падрыхтаванымі. Уладзімір Базанаў падкрэсліў, што ў дзіцячых школах трэба рыхтаваць індывідуальна моцных футбалістаў, а не імкнуцца любой цаной перамагаць на дзіцячых турнірах. АБФФ сумесна з Мінспорту і Мінадукацыі плануе вырашыць пытанне аб мінімізацыі арэнднай платы за карыстанне трэніровачнымі пляцоўкамі для выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх футбольных школ.

Гаворачы пра футбол вышэйшых дасягненняў, старшыня АБФФ адзначыў, што беларускія балельшчыкі зачакаліся добрых рэзультатаў ад нацыянальнай зборнай і клубаў, якія, за выключэннем барысаўскага БАТЭ, няўдала выступаюць у еўрапейскіх кубкавых турнірах. На яго думку, нацыянальная зборная павінна змагацца за выхад у фінальныя стадыі топ-турніраў - чэмпіянатаў свету і Еўропы. Маладзёжным камандам таксама пад сілу выходзіць у вырашальныя раўнды буйнейшых міжнародных спаборніцтваў у сваіх узростах.

Што датычыцца чэмпіянату Беларусі, то яго ўзровень павінен быць значна вышэйшы. Неабходна вярнуць гледачоў на трыбуны стадыёна, палепшыць работу маркетынгавых службаў, каб даходы футбольных клубаў павялічваліся.

Уладзімір Базанаў лічыць, што за апошнія гады АБФФ зрабіла нямала для развіцця футбольнай інфраструктуры ў краіне, новае кіраўніцтва мае намер прадоўжыць яе ўдасканаленне, каб беларускі футбол выйшаў на якасна новы ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс