Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2019

Беларуская мадэль дзяржавы для народа будуецца на канстытуцыйнай аснове - пасланне КС

Беларуская мадэль дзяржавы для народа будуецца на канстытуцыйнай аснове - пасланне КС

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мадэль дзяржавы для народа, у цэнтры якой права чалавека на дастойнае бяспечнае жыццё, будуецца на канстытуцыйнай аснове. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні Канстытуцыйнага суда (КС) Прэзідэнту Беларусі і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе", якое зачытаў старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пасланні КС падкрэсліваецца, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прававым фундаментам і арыенцірам умацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці, дэмакратычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, асноватворным фактарам устойлівага развіцця. На працягу 25 гадоў на аснове Канстытуцыі ў краіне забяспечваецца грамадска-палітычная стабільнасць, грамадзянская згода і сацыяльнае адзінства, эвалюцыйна і паступальна развіваецца грамадства і дзяржава. "Беларуская мадэль дзяржавы для народа, у цэнтры якой права чалавека на дастойнае бяспечнае жыццё, будуецца на канстытуцыйнай аснове з улікам як айчынных традыцый і менталітэту, так і сучасных рэалій міжнароднага правапарадку", - адзначаецца ў пасланні.

Беларуская прававая сістэма, сфарміраваная на канстытуцыйных прынцыпах і нормах, мэтанакіравана ўдасканальваецца для стварэння дзейсных механізмаў рэалізацыі правоў і свабод, абароны канстытуцыйных каштоўнасцей, сцвярджэння правапарадку. "Прадаўжаецца працэс фарміравання дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавы на аснове народаўладдзя, прынцыпах раздзялення і ўзаемадзеяння галін дзяржаўнай улады, усебаковага развіцця асобы як галоўнага суб'екта ў канстытуцыйных праваадносінах. Удасканальваецца заканадаўчае рэгуляванне ўзаемаадносін дзяржавы і асобы ў мэтах дасягнення аптымальнага балансу інтарэсаў, зыходзячы з канстытуцыйных палажэнняў, згодна з якімі чалавек, яго правы і свабоды - вышэйшая каштоўнасць і мэта грамадства і дзяржавы. Пры гэтым прынцыпы канстытуцыйна-прававога становішча чалавека і грамадзяніна сістэмна раскрываюцца ў заканадаўстве і ўлічваюцца ў правапрымяняльнай дзейнасці", - гаворыцца ў пасланні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі