VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Жнв 2020

Беларуская эканоміка развіваецца наперакор сусветным крызісам і наступствам каранавіруса - Кавалёў

Беларуская эканоміка развіваецца наперакор сусветным крызісам і наступствам каранавіруса - Кавалёў
Міхаіл Кавалёў. Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка развіваецца наперакор сусветным крызісам і наступствам пандэміі каранавіруса. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў доктар фiзiка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Кавалёў, каменціруючы заявы некаторых альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзідэнты.

Апошняя пяцігодка для эканомікі не была простай. Але ў адрозненне ад Латвіі, Расіі, Украіны, дзе заводы проста закрываліся, у Беларусі імкнуліся захаваць прадпрыемствы, і яны прадаўжаюць працаваць. Не стаў выключэннем і 2020 год. "У той час як у краінах ЕС вытворчасць з-за наступстваў каранціну ўпала на 15-20 працэнтаў, беларуская - толькі на 1,7 працэнта. Так, увесь свет быў закрыты і прадаваць сваю прадукцыю было немагчыма. У выніку крыху выраслі складскія запасы, што пагоршыла фінансавы стан нашых прамысловых гігантаў. Але гэта часова", - падкрэсліў Міхаіл Кавалёў.

"Краіны адкрываюцца, наша прадукцыя прадаецца (попыт на яе расце, таму што замежныя заводы з-за каранціну стаялі). Таму беларуская эканоміка па выніках года не толькі не знізіцца на 6 працэнтаў, як нам прадказвалі, а выйдзе ў нуль або нават з-за добрага ўраджаю на невялікі плюс", - лічыць эксперт.

Ён звярнуў увагу, што дзяржаўны сектар эканомікі развіваецца паспяхова, узровень запазычанасці ў яго меншы, чым у прыватнага. "Ідзе павольная рэструктурызацыя дзяржпрадпрыемстваў, расце прадукцыйнасць, таму скарачаецца колькасць занятых. Але паралельна расце прыватны сектар, адкрываюцца замежныя прадпрыемствы і людзі пераходзяць туды. Гэта натуральны працэс. На неабходнасць ствараць магутны прыватны сектар указваюць міжнародныя арганізацыі, што і адбываецца", - падкрэсліў Міхаіл Кавалёў.

Эксперт выказаўся таксама наконт прыбытковасці прадпрыемстваў. "Яна магла б быць большай, але пакуль яшчэ дарагаватыя крэдыты. Зрэшты, працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання ўжо ідзе", - сказаў ён. Эксперт лічыць, што па меры яе далейшага зніжэння, на фоне інфляцыі, якая па выніках 2020 года прагназуецца ў дыяпазоне 5-6 працэнтаў, беларускія прадпрыемствы стануць больш прыбытковыя, чым замежныя, якія сёння звальняюць з-за каранавіруса рабочых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход