Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Лют 2018

Беларуска-іранскае супрацоўніцтва дынамічна развіваецца - Мастафа Авейсі

Беларуска-іранскае супрацоўніцтва дынамічна развіваецца - Мастафа Авейсі

12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-іранскае супрацоўніцтва дынамічна развіваецца. Аб гэтым сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Мастафа Авейсі 9 лютага на мерапрыемстве з нагоды іранскага нацыянальнага дня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк павіншаваў іранскі народ з 39-й гадавінай Ісламскай рэвалюцыі. Ён падкрэсліў, што дзякуючы сумесным намаганням істотна ўмацоўваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, і выказаў упэўненасць у вялікіх перспектывах беларуска-іранскага ўзаемадзеяння.

Мастафа Авейсі расказаў аб дасягненнях сваёй краіны за гады незалежнасці ў сацыяльна-эканамічным развіцці і па іншых напрамках. Паводле яго слоў, узаемадзеянне паміж Беларуссю і Іранам развіваецца ўсё больш актыўна. На працягу 25 гадоў дыпламатычных адносін двухбаковыя сувязі будаваліся на аснове ўзаемнага даверу і павагі, і гэты працэс мае прагрэсіўную тэндэнцыю. "Вялікі патэнцыял краін, а таксама дружба паміж народамі ствараюць трывалую аснову для далейшага развіцця кантактаў", - перакананы дыпламат.

Ён звярнуў увагу на актыўны абмен візітамі, якія даюць магчымасць скаардынаваць перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. Мінулы год стаў важным у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Іранам, значна вырас тавараабарот. Дыпламат таксама адзначыў важнасць нядаўна праведзенага пасяджэння гандлёва-эканамічнай камісіі, на якім дасягнуты дамоўленасці па актывізацыі сувязей у сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, медабсталявання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі