У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Май 2018

Беларуска-кітайскія адносіны пабудаваны на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове - Кабякоў

Беларуска-кітайскія адносіны пабудаваны на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове - Кабякоў

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-кітайскія адносіны пабудаваны на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ван Цішань прыбыў 27 мая з першым афіцыйным візітам у Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустракаў Андрэй Кабякоў. Тут жа яны правялі перагаворы.

Звяртаючыся да намесніка старшыні КНР, прэм'ер-міністр Беларусі сказаў: "Мы рады вітаць добрага, праверанага сябра беларускага народа. Ваш візіт у Беларусь (першы замежны афіцыйны візіт Ван Цішаня ў новым статусе. - Заўвага БЕЛТА) вельмі цэнім і ўспрымаем, як дадатковы добры знак настроенасці кітайскага кіраўніцтва на развіццё адносін з Беларуссю. Мы імкнёмся да таго, каб беларуска-кітайскія адносіны не толькі актыўна развіваліся, але і паказвалі прыклад для іншых краін, якімі яны могуць быць: пабудаванымі на добрасуседскай, узаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове".

Прэм'ер-міністр Беларусі таксама адзначыў: "Беларускае грамадства з разуменнем успрымае ідэю старшыні КНР Сі Цзіньпіня аб пабудове супольнасці адзінага лёсу. У аснове гэтай канцэпцыі сацыяльная справядлівасць і аднолькавыя магчымасці развіцця для краін".

Ван Цішань падзякаваў за цёплы прыём і сказаў, што "Старшыня КНР Сі Цзіньпін надае вялікае значэнне адносінам з Беларуссю".

Афіцыйны візіт намесніка старшыні КНР прадоўжыцца па 29 мая. Запланаваны афіцыйныя перагаворы Андрэя Кабякова і Ван Цішаня ў пашыраным складзе. Праграмай знаходжання таксама прадугледжана наведванне Ван Цішанем Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс