У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2019

"Беларусьфільм" гатовы да ўдзелу ў вялікіх міжнародных праектах - Карачэўскі


5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" гатовы да ўдзелу ў вялікіх міжнародных праектах. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі сёння на сустрэчы жонкі міністра замежных спраў Беларусі Веры Паляковай-Макей з жонкамі кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Карачэўскага, кінастудыя цяпер перажывае рэнесанс пасля праведзенай буйнамаштабнай рэканструкцыі, таму гатова да работы над складанымі праектамі, валодае шырокімі магчымасцямі і гатова прадаставіць сваю пляцоўку ўсім зацікаўленым. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сумесным замежным праектам. "Беларусьфільм" ужо супрацоўнічае з калегамі з Кітая, Расіі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі і краін Балтыі. У бліжэйшы час будзе рэалізаваны сумесны праект з Узбекістанам.

У час сустрэчы Уладзімір Карачэўскі выказаў надзею на тое, што жонкі дыпламатаў акажуць садзейнічанне ў папулярызацыі беларускага кіно і ў арганізацыі новых сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску