У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Стд 2018

Беларусам па сілах увайсці ў лік 25 лепшых краін на зімовай Алімпіядзе і Паралімпіядзе ў Пхёнчхане - Шамко

Беларусам па сілах увайсці ў лік 25 лепшых краін на зімовай Алімпіядзе і Паралімпіядзе ў Пхёнчхане - Шамко

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам у камандным заліку па сілах увайсці ў лік 25 лепшых краін на зімовай Алімпіядзе і Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Аб гэтым заявіў сёння на калегіі Міністэрства спорту і турызму кіраўнік спартыўнага ведамства Аляксандр Шамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што праграма падрыхтоўкі да галоўных стартаў зімовага сезона была поўнасцю выканана і цяпер слова за атлетамі і іх трэнерамі. На XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях галоўныя надзеі беларускіх балельшчыкаў звязаны з выступленнем біятланістаў і майстроў лыжнай акрабатыкі, ёсць нядрэнныя перспектывы і ў прадстаўнікоў канькабежнага спорту. Акрамя гэтых відаў, беларусы выступяць у лыжных гонках, шорт-трэку і гарналыжным спорце. Права выступіць на маючай адбыцца зімовай Алімпіядзе атрымалі 33 беларускія атлеты.

Асноўная частка беларускай спартыўнай дэлегацыі адправіцца ў Пхёнчхан 1 лютага. Адміністрацыйная група на чале з шэфам беларускай місіі Аляксандрам Бараулем ужо даўно працуе на месцы будучых алімпійскіх стартаў і гатова забяспечыць спартсменаў і трэнераў усім неабходным. Адкрыццё Гульняў адбудзецца 9 лютага, цырымонія закрыцця пройдзе 25 лютага.

Што датычыцца XXII зімовых Паралімпійскіх гульняў, то беларусы выступяць у двух відах - у лыжных гонках і біятлоне, паведаміў першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў. Паралімпіяда пройдзе з 9 па 18 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс