У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2017

Рыжанкоў: Беларусь знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да Еўрагульняў-2019

Рыжанкоў: Беларусь знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да Еўрагульняў-2019

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да летніх Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Аб гэтым расказаў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў у час адкрытага дыялогу на тэму "Валанцёр - душа спорту" ў НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спартыўная інфраструктура да Еўрагульняў 2019 года ў нас практычна гатова. Кіраўніком дзяржавы прыняты ўсе неабходныя рашэнні па завяршэнні будаўніцтва або рэканструкцыі асобных аб'ектаў. Мы маем дастатковую колькасць гасцініц, вёска для пражывання атлетаў гатова. Засталося дапрацаваць пытанні па тэхнічным забеспячэнні спартыўных аб'ектаў, каб якасную тэлевізійную карцінку ўбачылі ва ўсім свеце, пытанні бяспекі. Можна сказаць, Беларусь знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да Еўрагульняў-2019", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Ён таксама расказаў, што II Еўрапейскія гульні плануецца правесці па 15 відах спорту. Канчаткова праграма будзе зацверджана ў бліжэйшы час. У маі бягучага года таксама плануецца інспекцыйны візіт камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па правядзенні Еўрагульняў-2019.

Сёння ў Зале алімпійскай славы НАК праходзіць адкрыты дыялог на тэму "Валанцёр - душа спорту", прымеркаваны да падрыхтоўкі беларускай валанцёрскай каманды для работы на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Беларусі.

У дыскусіі ўдзельнічаюць больш за 100 чалавек, сярод якіх міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў. Таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца" з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку валанцёры, якія прымалі ўдзел у чэмпіянатах свету і Еўропы, што праходзілі ў Беларусі ў 2014-2016 гадах, зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс