У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2019

Беларусь з'яўляецца важнай часткай праекта "Адзін пояс і адзін шлях" - журналіст JSBC

Беларусь з'яўляецца важнай часткай праекта

16 красавіка, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца важнай часткай праекта "Адзін пояс і адзін шлях". Такое меркаванне ў размове з беларускімі журналістамі ў час наведвання індустрыяльнага парка "Вялікі камень" выказаў карэспандэнт кітайскага тэлеканала JSBC Чэн Чаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - гэта важны пункт праекта "Адзін пояс і адзін шлях". У канцы красавіка ў Пекіне будзе праводзіцца саміт гэтай ініцыятывы, таму я прыехаў у Беларусь, каб даведацца больш пра вашу краіну, пра тое, як тут рэалізуецца праект", - сказаў Чэн Чаа.

"Вялікі камень" - першы аб'ект, які ў час прэс-туру наведалі кітайскія журналісты. Паводле слоў замежнага госця, яго ўразіла, як хутка будуецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, і парадавала, што тут актыўна выкарыстоўваецца вопыт яго роднай краіны. У прыватнасці, размова ідзе аб цэнтры "адна станцыя" па комплексным абслугоўванні рэзідэнтаў і інвестараў.

Шэф-карэспандэнт міжнароднага радыё Кітая ў Расіі Ван Юйюнь таксама сказала, што ёй цікава паглядзець, што ўжо зроблена з дня старту ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". "Мы ведаем, што індустрыяльны парк - гэта вельмі добры прыклад супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы", - сказала журналіст. Яе і калег цікавіць, які ўклад уносіць парк у эканамічнае развіццё краін, як праект дапамагае развіццю прамысловасці ў Беларусі, а таксама ці садзейнічае яго рэалізацыя паляпшэнню ўзроўню жыцця грамадзян.

Адказваючы на пытанне, ці была Ван Юйюнь на аб'ектах, якія будуюцца ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" у іншых краінах, журналіст адказала, што гэта першы аб'ект такога маштабу. "Я працую ў Расіі, там таксама рэалізуюцца сумесныя кітайска-расійскія праекты, але "Вялікі камень" - самы вялікі. У гэтага праекта вельмі добрыя перспектывы", - лічыць яна.

У Беларусі праходзіць прэс-тур кітайскіх журналістаў, які прадоўжыцца па 20 красавіка. Ён арганізаваны з мэтай папулярызацыі беларускіх тавараў і паслуг у КНР і развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Сёння журналісты наведаюць навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", філіял "Рэсурсны цэнтр ЭкаТэхнаПарк - ВОЛМА" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, факультэт кітайскай мовы і культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Заўтра яны пабываюць у замкавым комплексе "Мір", Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, пагуляюць па гістарычных мясцінах у цэнтры Гродна. На 18 красавіка запланавана экскурсія па ААТ "Малочны свет" і ваўкавыскім ААТ "Беллакт", сустрэча са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. Госці пабываюць у падраздзяленні Парка высокіх тэхналогій - СТАА "Гейм Стрым" і на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", дзе ім прэзентуюць праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў. Крыху пазней яны наведаюць кніжны магазін "Дружба", дзе ім пакажуць кнігі кітайскіх аўтараў выдавецтва "Мастацкая літаратура".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску