У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Чэр 2018

Беларусь зацікаўлена нарошчваць парламенцкае ўзаемадзеянне з Індыяй - Андрэйчанка

Беларусь зацікаўлена нарошчваць парламенцкае ўзаемадзеянне з Індыяй - Андрэйчанка

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена нарошчваць парламенцкае ўзаемадзеянне з Індыяй. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на сустрэчы са спікерам Лок сабхі (ніжняй палаты) парламента Індыі Сумітрой Махаджан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламентарыі Беларусі зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва. "Суёр'зным крокам у гэтым напрамку было б аднаўленне работы групы дружбы з Беларуссю ў індыйскім парламенце", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка. У Нацыянальным сходзе Беларусі таксама група створана. Разам беларускія і індыйскія парламентарыі маглі б аказваць значнае садзейнічанне развіццю кантактаў, абмену заканадаўчым вопытам, дадаў ён.

Беларусь і Індыя маюць значны нерэалізаваны патэнцыял па многіх напрамках, перш за ўсё ў частцы гандлёва-эканамічнага, а таксама міжрэгіянальнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, прадоўжыў Уладзімір Андрэйчанка. "Мы ў першую чаргу зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў, якія былі намечаны ў час візіту ў Індыю Прэзідэнта Беларусі восенню 2017 года", - растлумачыў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Беларусь таксама зацікаўлена ў павелічэнні колькасці індыйскіх інвестараў, тым больш што яны могуць выкарыстоўваць яе рынак як пляцоўку для выхаду на рынкі ЕАЭС і ЕС.

Спікер адзначыў, што ў Беларусі заўсёды з вялікай цікавасцю сочаць за пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў Індыі, за развіццём яе эканомікі. Беларускі бок радуецца поспехам краіны, росту яе аўтарытэту на міжнароднай арэне.

Пры гэтым Беларусь і Індыя пастаянна аказваюць адзін аднаму падтрымку ў міжнародных арганізацыях. У краін у многім супадаюць прыярытэты эканамічнага развіцця. "Беларусь, як і Індыя, пераводзіць сваю эканаміку на інавацыйны шлях развіцця. Гэта перш за ўсё інфармацыйныя тэхналогіі, нана-, біятэхналогіі, атамная энергетыка, аўтамабілебудаванне", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ў Беларусі разлічваюць, што гэты візіт дэлегацыі Індыі адкрые новую старонку ў міжпарламенцкіх адносінах, будзе садзейнічаць умацаванню дружбы, узаемаразумення, развіццю гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Сумітра Махаджан падзякавала Беларусі за падтрымку на міжнароднай арэне. Спікер пагадзілася з меркаваннем беларускага калегі аб тым, што Беларусь і Індыя яшчэ не рэалізавалі патэнцыял двухбаковых адносін. Яна, у прыватнасці, нагадала, што краінам трэба будзе дасягнуць тавараабароту ў памеры $1 млрд. "Нас чакае наперадзе дастаткова работы", - сказала Сумітра Махаджан.

Індыйская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь з афіцыйным візітам 9 чэрвеня. Плануецца, што парламентарыі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі, наведаюць ПВТ, беларуска-індыйскі навучальны цэнтр у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій імя Раджыва Гандзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску