У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2018

Беларусь зацікаўлена ўкараняць фінансавыя інструменты падтрымкі зялёнай эканомікі - Матусевіч

Беларусь зацікаўлена ўкараняць фінансавыя інструменты падтрымкі зялёнай эканомікі - Матусевіч

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ўкараняць фінансавыя інструменты падтрымкі зялёнай эканомікі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч на семінары "Павелічэнне маштабу зялёных інвестыцый і фінансавання ў Рэспубліцы Беларусь", арганізаваным Мінэканомікі і Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.

У Беларусі прыняты Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі да 2020 года, прычым краіна стала другой у СНД (пасля Казахстана), якая прыняла такі дакумент на высокім узроўні.

"У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады прапісана, што адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця Беларусі з'яўляецца ўкараненне ў сярэднетэрміновай перспектыве фінансавых інструментаў падтрымкі зялёнай эканомікі - гэта зялёныя аблігацыі, банкаўскае праектнае фінансаванне, стварэнне банка зялёных інвестыцый і іншае. Нарэшце, на стратэгічным узроўні курс на зялёную эканоміку замацаваны ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2030 года і атрымае яшчэ большую падтрымку ў новай стратэгіі - да 2035 года, распрацоўка якой, як плануецца, будзе шмат у чым заснавана на імплементацыі Мэт устойлівага развіцця ААН", - сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Заканамерным вынікам гэтых мер стануць павышэнне прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці беларускіх вытворцаў на сусветных рынках, больш эфектыўнае кіраванне прыродным капіталам, больш высокая экалагічная якасць жыцця, устойлівасць і жыццяздольнасць экасістэмы і эканомікі.

"Беларусь зацікаўлена ў далейшым укараненні фінансавых інструментаў падтрымкі зялёнай эканомікі, якія забяспечваюць прыцягненне больш дзейснага і эфектыўнага зялёнага фінансавання, як дзяржаўнага, так і прыватнага", - адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

На семінары быў прадстаўлены Агляд зялёнага фінансавання ў Беларусі, падрыхтаваны пад кіраўніцтвам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця па праекце Еўрапейскага саюза "Экалагізацыя эканомікі краін "Усходняга партнёрства" (EaP GREEN) пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Удзельнікі семінара абмеркавалі неабходныя ініцыятывы і змяненні, якія могуць садзейнічаць павелічэнню маштабу зялёнага фінансавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску