Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліс 2018

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ААН па барацьбе з кіберзлачыннасцю для абароны дзяцей - Макей

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ААН па барацьбе з кіберзлачыннасцю для абароны дзяцей - Макей
Фота МЗС

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў распрацоўцы на глабальным узроўні дзейсных падыходаў да барацьбы з кіберзлачыннасцю для абароны дзяцей, заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па пытанні аб насіллі ў адносінах да дзяцей Мартай Сантуш Паіш, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей азнаёміў спецпрадстаўніка з прыярытэтамі Беларусі ў галіне аховы дзяцінства і беларускімі ініцыятывамі ў ААН па процідзеянні насіллю. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў зацікаўленасць краіны ў распрацоўцы на глабальным узроўні дзейсных падыходаў да барацьбы з кіберзлачыннасцю для абароны дзяцей.

"У гэтым кантэксце Беларусь мае намер прадставіць новую рэзалюцыю ў ААН, удзяліўшы асаблівую ўвагу развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства і ўключэнню ў працэсы прафілактыкі кіберзлачынстваў у адносінах да дзяцей не толькі спецыялістаў праваахоўных органаў, але і прадстаўнікоў навуковых колаў, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, а таксама настаўнікаў і бацькоў", - адзначылі ў прэс-службе.

Марта Сантуш Паіш высока ацаніла ініцыятывы Беларусі і выказала гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва па іх рэалізацыі. У час свайго першага візіту ў Беларусь яна 1 лістапада таксама прыняла ўдзел у круглым стале "Процідзеянне злачынствам у адносінах да дзяцей у сетцы Інтэрнэт: лепшы сусветны вопыт".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі