У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Кст 2018

Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі - Макей

Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі - Макей
Фота МЗС

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі, падкрэсліў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента на чале з кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Багданам Здраеўскім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Уладзімір Макей падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі, уключаючы Еўрапейскі парламент. Было адзначана, што такое супрацоўніцтва павінна будавацца на аснове роўнасці, узаемнай павагі і ўліку інтарэсаў бакоў. Акцэнтавана ўвага на ўкладзе Беларусі ў вырашэнні агульнаеўрапейскіх праблем, якія датычацца барацьбы з нелегальнай міграцыяй і іншымі транснацыянальнымі выклікамі. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-еўрапейскага і міжнароднага парадку дня", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, бакі згадзіліся з важнасцю прадаўжэння палітычнага дыялогу і рэалізацыі праектаў Беларусь - ЕС у адукацыйнай, транспартнай і іншых узаемавыгадных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс