У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліс 2017

Беларусь зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы глабальнай энергабяспекі

Беларусь зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы глабальнай энергабяспекі

29 лістапада, Ашхабад /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы глабальнай энергабяспекі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі на панэльнай дыскуіі ў час 28-й сесіі Канферэнцыі міжнароднай Энергетычнай хартыі, якая 28-29 лістапада праходзіць у сталіцы Туркменістана - Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вадзім Закрэўскі падзякаваў за запрашэнне для беларускага боку прыняць удзел у сустрэчы і адзначыў важнасць тэм, што абмяркоўваюцца. "Размова ідзе аб такім важным пытанні, як інвестыцыі ў інтарэсах устойлівага развіцця энергетыкі, а таксама ва ўмовах дыверсіфікацыі транспартных маршрутаў энергарэсурсаў. Дыверсіфікацыя, шматграннасць энергапатокаў і ўдзел усё большай колькасці краін у гэтым працэсе з'яўляюцца важнейшым фактарам у рамках глабальнай энергабяспекі, - сказаў намеснік міністра. - Таму пытанні інвестыцый у энергасектар, павышэння іх эфектыўнасці патрабуюць асаблівай увагі".

Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць Беларусі развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў інтарэсах глабальнай энергабяспекі, што дасць магчымасць дабіцца большай эфектыўнасці ў вытворчасці, транспарціроўцы і размеркаванні выкарыстання энергарэсурсаў на эканамічна абгрунтаванай і экалагічна бяспечнай аснове. Паводле слоў намесніка міністра, беларускі бок гатовы сумесна абмяркоўваць пытанні, звязаныя з мадэрнізацыяй дагавора міжнароднай Энергетычнай хартыі.

"Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, знаходзячыся паміж энергасістэмамі Расіі, Украіны і Польшчы, - адзначыў Вадзім Закрэўскі. - Каб задзейнічаць свой геастратэгічны патэнцыял і забяспечыць эфектыўнасць энергакомплексу, Беларусь развівае супрацоўніцтва ў такіх галінах, як стварэнне і развіццё агульных рынкаў, навуковыя даследаванні, павышэнне кваліфікацыі кадраў, развіццё паслуг у энергасферы".

Беларусь захоўвае і падтрымлівае свае пазіцыі надзейнага партнёра па забеспячэнні бесперабойных паставак энерганосьбітаў у Еўрасаюз. "Як надзейная краіна-транзіцёр, мы адкрыты для ажыццяўлення інфраструктурных праектаў у інтарэсах забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай энергабяспекі", - заявіў ён.

Намеснік міністра выказаў упэўненасць, што шматбаковыя змястоўныя дыскусіі на сесіі будуць садзейнічаць большаму разуменню пытанняў устойлівай энергетыкі і разгляду магчымых варыянтаў і спосабаў дасягнення Мэт устойлівага развіцця з улікам нацыянальнай спецыфікі. "Гэта дасць магчымасць актывізаваць партнёрства па энергаэфектыўнасці і шматбаковым міжнародным энергадыялогу ў цэлым", - сказаў на заканчэнне Вадзім Закрэўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс