29 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці дыялогу з Аўстрыяй па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час двухбаковай сустрэчы з Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Аўстрыя адыгрывае значную ролю ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе. "І мы вельмі хацелі б, каб восенню бягучага года на Мінскай канферэнцыі па бяспецы ў нашым рэгіёне прысутнічалі аўстрыйскія прадстаўнікі высокага ўзроўню. Мы хацелі б мець салідны дыялог па развіцці працэсу забеспячэння бяспекі ў нашым рэгіёне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"У 2019 годзе мы прымаем II Еўрапейскія гульні, і мы вельмі хацелі б, каб лепшыя вашы спартсмены былі шырока прадстаўлены на іх. Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы запрасіць і вас наведаць гэтыя гульні", - запрасіў высокага госця Прэзідэнт.