У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2018

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прамысловай кааперацыі з Яраслаўскай вобласцю - Кабякоў

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прамысловай кааперацыі з Яраслаўскай вобласцю - Кабякоў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прамысловай кааперацыі з Яраслаўскай вобласцю Расіі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з губернатарам Яраслаўскай вобласці Дзмітрыем Міронавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кааперацыйнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Яраслаўскай вобласцю можа быць значна больш глыбокім і шырокім", - лічыць Андрэй Кабякоў. Сёння 70 працэнтаў рухавікоў у тэхніцы Мінскага аўтамабільнага завода - яраслаўскай вытворчасці. Акрамя таго, рухавікі з Яраслаўля запатрабаваны на "Гомсельмашы". "Гэта традыцыйны напрамак, думаю, у нас ёсць магчымасці для яго пашырэння. Вядома, мы хацелі б, каб яраслаўскія рухавікі былі яшчэ больш канкурэнтнымі і таннымі, адпавядалі ўсім самым сучасным сусветным і еўрапейскім экалагічным стандартам, каб наша тэхніка без якіх-небудзь ускладненняў або абмежаванняў рухалася па ўсім еўразійскім кантыненце", - адзначыў прэм'ер-міністр. Перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва ёсць і ў сферы станкабудавання.

Беларусь гатова прапанаваць Яраслаўскай вобласці шырокі спектр гарадской пасажырскай тэхнікі: аўтобусы (у тым ліку на газаматорным паліве), тралейбусы, трамваі, электробусы. Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што беларускімі электробусамі ўжо зацікавіліся Масква, Санкт-Пецярбург, іншыя буйныя расійскія гарады, сталіцы краін СНД, Сербія і іншыя.

Паводле ацэнкі прэм'ер-міністра, добрыя перспектывы для ўзаемадзеяння ёсць у будаўнічай галіне і сферы ЖКГ. "У нас склалася добрая практыка будаўніцтва так званых беларускіх кварталаў у расійскіх рэгіёнах - гэта Смаленская, Калужская, Пскоўская, Калінінградская вобласці, дзе мы будавалі жыллё, сацыяльныя аб'екты (школы, бальніцы). Мы гатовы з такімі прапановамі ўдзельнічаць у праектах і ў Яраслаўскай вобласці", - заявіў Андрэй Кабякоў.

Беларусь таксама гатова падзяліцца з расійскім рэгіёнам перадавымі тэхналогіямі ў аграпрамысловым комплексе. Размова ідзе аб развіцці насенняводства, племянной жывёлагадоўлі, будаўніцтве даільных залаў, пастаўках шырокай лінейкі сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, Яраслаўская вобласць з'яўляецца адным з важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод расійскіх рэгіёнаў. У мінулым і бягучым годзе намеціўся рост тавараабароту, па выніках 2017 года ён склаў каля $360 млн. "Тым не менш магчымасці і патэнцыял значна большыя, чым мінулагоднія аб'ёмы, - сказаў прэм'ер-міністр. - Мы лічым, што ў нас ёсць напрамкі, каб значным чынам павялічыць лічбы".

Дзмітрый Міронаў пацвердзіў нацэленасць Яраслаўскай вобласці на актывізацыю эканамічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Вынікам цяперашняга візіту ў Беларусь павінны стаць новыя пагадненні аб супрацоўніцтве, лічыць губернатар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс