Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліп 2019

Беларусь зацікаўлена ў новых сумесных з Бангладэш праектах - Мясніковіч

Беларусь зацікаўлена ў новых сумесных з Бангладэш праектах - Мясніковіч

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь задаволена бягучым станам адносін з Бангладэш і зацікаўлена ў новых цікавых праектах. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі, упаўнаважанага па супрацоўніцтве з Бангладэш Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй міністэрства сельскай гаспадаркі Бангладэш на чале з яго сакратаром Эм-Дзі Насіруззаманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, разлічвае на новыя цікавыя праекты, ідэі, якія ўмацуюць двухбаковае супрацоўніцтва.

У прыватнасці, на сустрэчы разглядалася пытанне аб пастаўках у Бангладэш беларускіх калійных угнаенняў. "Даволі паспяхова вырашаюцца пытанні па інвестыцыйных таварах - сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай тэхніцы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што Беларусь зацікаўлена не толькі ў развіцці гандлю, але і стварэнні сумесных вытворчасцей і гатова дзяліцца тэхналогіямі, ноу-хау.

Беларусь набывае ў Бангладэш шырокі спектр тавараў, у тым ліку для дывановай прамысловасці, а таксама тэкстыль, гарбарныя вырабы. Міхаіл Мясніковіч адзначыў іх якасць, папулярнасць на рынку і выказаў  зацікаўленасць у павелічэнні паставак.

Характарызуючы ўзровень двухбаковых адносін у цэлым, спікер сказаў, што Беларусь заўсёды імкнулася падтрымліваць Бангладэш, у тым ліку на міжнароднай арэне. Эм-Дзі Насіруззаман у сваю чаргу выказаў падзяку за такую дружалюбную пазіцыю беларускага боку.

У час перагавораў бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў, накіраваных на ўмацаванне беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы. "Гэта не толькі тэма ўгнаенняў, але і сельскагаспадарчай тэхнікі. Цяпер абмяркоўваецца новы кантракт", - расказаў у гутарцы з журналістамі Міхаіл Мясніковіч. Эм-Дзі Насіруззаман дадаў, што на сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў насенняводстве, адукацыі, падрыхтоўцы кадраў.

Рост узаемнага гандлю Беларусі і Бангладэш за 2018 год склаў 18 працэнтаў. Аснова беларускага экспарту ў Бангладэш - тэхніка і калійныя ўгнаенні. Сёння Беларуская калійная кампанія (БКК) і дзяржкарпарацыя па развіцці сельскай гаспадаркі Бангладэш (BADC) падпісалі мемарандум і кантракт на пастаўку ў Бангладэш беларускага хлорыстага калію на наступны фінансавы год. Размова ідзе аб 450 тыс. т калійных угнаенняў. Абмяркоўваючы ўмовы кантракта, бакі разгледзелі яшчэ шэраг напрамкаў супрацоўніцтва. Трывалую аснову для партнёрства БКК і BADC стварае той факт, што абедзве кампаніі з'яўляюцца дзяржаўнымі і прадстаўляюць інтарэсы сваіх краін, што дае магчымасць весці сумесную работу на стратэгічным узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі