У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2018

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з Вьетнамам - Мясніковіч

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з Вьетнамам - Мясніковіч

Фота Савета Рэспублікі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з В'ьетнамам, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з паслом В'етнама ў Беларусі Ле Анем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў асабісты ўклад пасла ва ўмацаванне гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей паміж краінамі. Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі развіццю міжпарламенцкіх кантактаў. "Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з В'етнамам, пакуль двухбаковы патэнцыял выкарыстоўваецца не ў поўнай меры", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Ацэньваючы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, ён падкрэсліў, што сумесных беларуска-в'етнамскіх праектаў павінна быць больш.

У сваю чаргу Ле Ань акрэсліў найбольш перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. У іх ліку сферы машынабудавання, транспарту і лагістыкі, аграпрамысловы комплекс, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, хімічная галіна, адукацыя, турызм. У прыватнасці, В'етнам зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў у ІТ-сферы ў Беларусі. "Ваша краіна шырока вядома сваімі дасягненнямі ў ІТ. Мы зацікаўлены ў партнёрстве ў гэтай галіне", - заявіў пасол.

У час сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці нарошчвання паставак беларускіх прадуктаў харчавання на в'етнамскі рынак. У тым ліку размова ішла аб экспарце малочнай прадукцыі. Пасол прапанаваў разгледзець магчымасць удзелу арганізацый з Беларусі ў будаўніцтве метро ў В'етнаме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс