У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Сак 2015

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Кітаем

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Кітаем

4 сакавіка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Кітаем. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок накіраваў старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў адпаведнае запрашэнне наведаць з візітам Беларусь. "Мы разлічваем на ваша садзейнічанне ў гэтым пытанні, каб візіт адбыўся ва ўзгодненыя тэрміны", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да дыпламата.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў пераемнасць беларуска-кітайскіх адносін па лініі як парламента, так і ўрада. "Я ўпэўнены, што тыя праекты і падыходы, пра якія мы неаднаразова гаварылі, будуць рэалізаваны. Мы ў цэлым адзначаем пазітыўнае развіццё нашых двухбаковых адносін і задаволены ўзаемнай падтрымкай на міжнародным узроўні. Тая сістэма ўзаемаадносін на высокім і вышэйшым узроўні, якая склалася паміж Беларуссю і Кітаем, забяспечвае даволі дынамічнае развіццё двухбаковых адносін. Гэта ўспрымаецца вельмі станоўча не толькі ў палітычных колах і бізнесе, але і сярод насельніцтва", - паведаміў спікер.

Пасол у сваю чаргу адзначыў, што кітайскі бок удзяляе вялікую ўвагу развіццю беларуска-кітайскіх адносін і супрацоўніцтву ў розных сферах і напрамках. Дыпламат падкрэсліў, што Кітай таксама зацікаўлены ва ўмацаванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс