Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Май 2014

Беларусь заклікае палітычныя сілы Украіны неадкладна спыніць кровапраліцце

Беларусь заклікае палітычныя сілы Украіны неадкладна спыніць кровапраліцце

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае палітычныя сілы Украіны неадкладна спыніць кровапраліцце і зрабіць канкрэтныя захады да выбудоўвання агульнанацыянальнага дыялогу. Усе бакі канфлікту павінны ў поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за будучае Украіны і, адкінуўшы амбіцыі, неадкладна сесці за стол перагавораў. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі ва Украіне, паведамляе БЕЛТА.

"У Беларусі з глыбокай заклапочанасцю і трывогай успрымаюць развіццё падзей ва Украіне, - гаворыцца ў заяве. - Нарастанне палітычнай эскалацыі прывяло да адкрытага ўзброенага процістаяння ў шэрагу рэгіёнаў краіны".

У дакуменце адзначаецца, што асаблівую занепакоенасць выклікаюць трагічныя падзеі ў Адэсе, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр. "Раздзяляем пачуццё глыбокага смутку і выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых", - гаворыцца ў дакуменце.

"Заклікаем усе палітычныя сілы Украіны неадкладна спыніць кровапраліцце і зрабіць рэальныя захады да выбудоўвання агульнанацыянальнага дыялогу. Усе бакі канфлікту павінны ў поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за будучае Украіны і, адкінуўшы амбіцыі, неадкладна сесці за стол перагавораў", - падкрэслілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. - Выказваем надзею на хутчэйшае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне мірным шляхам пры захаванні правоў і інтарэсаў усіх грамадзян краіны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі