Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Кст 2014

Беларусь заклікае ААН да больш актыўнай падтрымкі намаганняў краін-членаў у галіне развіцця

Беларусь заклікае ААН да больш актыўнай падтрымкі намаганняў краін-членаў у галіне развіцця

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае да больш актыўнай падтрымкі з боку аператыўных агенцтваў сістэмы развіцця ААН намаганняў краін-членаў у галіне развіцця. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, выступаючы на агульнай дыскусіі Другога камітэта Генеральнай Асамблеі ААН (пытанні эканамічнага і сацыяльнага развіцця), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У сувязі з гэтым было прапанавана разгледзець пытанне стварэння міжурадавай структуры па фінансаванні развіцця для каардынацыі вырашэння фінансавых пытанняў будучага парадку дня развіцця.

Валянцін Рыбакоў закрануў шэраг пытанняў развіцця, уключаючы выкананне Мэт развіцця тысячагоддзя (МРТ) і распрацоўку парадку дня развіцця на перыяд пасля 2015 года. Ён падкрэсліў ролю ў гэтым працэсе краін з сярэднім узроўнем даходу, у якіх пражывае больш як 70 працэнтаў беднага насельніцтва і якім неабходна распрацоўка новых узгодненых і ўмацаваных механізмаў супрацоўніцтва для дасягнення імі МРТ і мэт устойлівага развіцця.

Намеснік міністра таксама адзначыў неабходнасць забеспячэння даступнасці энергіі, якая адыгрывае ключавую ролю ў развіцці, а таксама перадавых экалагічных тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі