VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліп 2018

Беларусь выступае за роўныя ўмовы на агульным рынку газу для кампаній усіх краін ЕАЭС - Кабякоў

Беларусь выступае за роўныя ўмовы на агульным рынку газу для кампаній усіх краін ЕАЭС - Кабякоў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за роўныя ўмовы вядзення гаспадарчай дзейнасці для кампаній усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза на агульным рынку газу саюза. Аб гэтым прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"Адна з мэт інтэграцыі - фарміраванне агульнага рынку газу саюза. Праведзена важная работа па падрыхтоўцы праграмы фарміравання агульнага рынку газу саюза, якую ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС мы павінны прыняць у бягучым годзе і якая прызначана стаць настольнай кнігай нашых энергетыкаў на перыяд да 2024 года. Засталося ўзгадніць шэраг прынцыповых палажэнняў, якія мы ўжо абмяркоўвалі на ўсіх узроўнях. Пазіцыя Беларусі заключаецца ў тым, каб стварыць роўныя ўмовы вядзення гаспадарчай дзейнасці для кампаній усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтага чакаюць нашы эканамічныя аператары", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

У гэтым жа рэчышчы Беларусь падыходзіць да падрыхтоўкі праекта Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "У цэлым гэта грунтоўны дакумент. Але павінна быць разуменне, як будзе прымяняцца норма аб магчымасці ўвядзення нацыянальных выключэннях па дзяржзакупках. На нашу думку, такія выключэнні павінны ўводзіцца ў рэдкіх выпадках і на абмежаваны тэрмін - не больш як два гады. Мяркуем, нельга дапускаць, каб мера, якая разглядаецца як выключная і антыкрызісная, прадаўжалася неабмежаваную колькасць разоў", - заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

Паводле яго слоў, важным застаецца пытанне стварэння адзінай сістэмы транзіту тавараў з выкарыстаннем электронных пломб. "Беларускі бок лічыць, што паўнацэннае ўкараненне новай сістэмы мэтазгодна ажыццявіць паэтапна. За прыклад можна ўзяць падыходы, што рэалізуюцца ў пагадненнях па маркіроўцы і прасочвальнасці тавараў. Было б правільна пачынаць з асобных катэгорый тавараў і пашыраць іх па меры гатоўнасці бізнесу ва ўвязцы з выпрацоўкай спрашчэнняў па розных напрамках адміністравання", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада пазітыўна ацаніў фарміраванне рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных галінах прамысловасці. "У апошнія два гады многае ў нашым саюзе зроблена для таго, каб ацаніць інтэграцыйны патэнцыял у розных сферах эканомікі, вычленіць прыярытэтныя напрамкі шматбаковага ўзаемадзеяння з пункту гледжання кааперацыі і імпартазамяшчэння. Настаў час прымаць меры для таго, каб рэальна рушыць да намечаных арыенціраў", - сказаў ён.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, краіны саюза ў бягучым годзе рухаюцца па траекторыі ўстойлівага эканамічнага росту. "Рост ВУП саюза ў І квартале склаў 1,7 працэнта. У студзені-маі назіралася станоўчая дынаміка прамысловай вытворчасці, прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічнага гандлю, грузаабароту. Аб'ём гандлю дзяржаў-членаў павялічыўся на 15 працэнтаў. Немалую ролю ў гэтым адыгрываюць інтэграцыйныя працэсы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Паступова ствараюцца перадумовы для дасягнення мэт эканамічнай інтэграцыі, яе паглыблення. Важнейшымі элементамі інтэграцыі з'яўляюцца забеспячэнне недыскрымінацыйнага доступу, рэальнае зняцце існуючых бар'ераў і абмежаванняў. Па іх ёсць канкрэтныя даручэнні кіраўнікоў дзяржаў", - сказаў ён.

Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, што абазначаныя пытанні хутка павінны знайсці сваё вырашэнне. "Бо перспектыўныя напрамкі пашырэння інтэграцыі "ўглыб" мы будзем вызначаць з улікам вынікаў аналізу выканання ўжо дзеючых дагавораў і актаў ЕАЭС, а таксама ацэнкі іх эфектыўнасці для нашых суб'ектаў гаспадарання. І калі мы хочам прапанаваць нашым кіраўнікам дзяржаў да канца года прыняць дэкларацыю аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў, то ўсе пытанні, якія стаяць перад намі, павінны быць адпрацаваны да чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета разгледжаны пытанні развіцця інтэграцыйнага аб'яднання і ўдасканалення яго нарматыўна-прававой базы. У парадак дня пасяджэння былі ўключаны пытанні рэалізацыі лічбавага парадку дня ЕАЭС, узаемадзеяння ў сферах энергетыкі і транспарту, прамысловай кааперацыі і мытнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, разгледжаны пытанні фарміравання агульнага рынку газу, стварэння адзінай сістэмы транзіту тавараў па мытнай тэрыторыі ЕАЭС з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў і спалучэннем дзяржаўных інфармацыйных сістэм. Абмеркавана падрыхтоўка змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Кіраўнікам урадаў краін-удзельніц была прадстаўлена справаздача Еўразійскай эканамічнай камісіі аб залічэнні і размеркаванні ўвазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў ЕАЭС у 2017 годзе. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход