У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2017

Беларусь выступае за развіццё "Усходняга партнёрства" як інструмента ўмацавання даверу ў рэгіёне

Беларусь выступае за развіццё

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ў час нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў Еўрапейскага саюза і краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" ў Таліне акцэнтаваў увагу на неабходнасці развіцця ініцыятывы ў якасці інструмента ўмацавання даверу ў рэгіёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У сваім выступленні Алег Краўчанка акцэнтаваў увагу на неабходнасці развіцця "Усходняга партнёрства" ў якасці інструмента ўмацавання даверу і пераадолення раздзяляльных ліній у рэгіёне. Заклікаў нарошчваць эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы і ажыццяўляць канкрэтныя праекты, накіраваныя на павышэнне дабрабыту насельніцтва краін "Усходняга партнёрства", - расказалі ў ведамстве.

Для ўстаранення геапалітычнага процістаяння і дзеля гарманічнага эканамічнага развіцця на Еўрапейскім кантыненце намеснік кіраўніка МЗС Беларусі выказаўся за прамы дыялог паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС.

У час мерапрыемства кіраўнікі дэлегацый абмеркавалі падрыхтоўку саміту "Усходняга партнёрства", які пройдзе ў лістападзе ў Бруселі, у тым ліку прапановы наконт зместу яго падагульняючай дэкларацыі, а таксама перспектывы практычнага ўзаемадзеяння паміж краінамі-партнёрамі і Еўрасаюзам.

Алег Краўчанка таксама правёў сустрэчы з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў шэрага дзяржаў - членаў ЕС і краін "Усходняга партнёрства". Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс