У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліс 2018

Беларусь выступае за поўнафарматны дыялог паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі - Макей

Беларусь выступае за поўнафарматны дыялог паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі - Макей

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за фарміраванне ўстойлівых механізмаў поўнафарматнага дыялогу паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Аб гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размешчаная на стыку Еўразійскага і Еўрапейскага саюзаў, Беларусь імкнецца да партнёрства або, як мы кажам, інтэграцыі інтэграцый або кааперацыі інтэграцый, што блізка ідэі сумяшчальнасці, якая пашыраецца ў Еўропе, і выступае за фарміраванне ўстойлівых механізмаў поўнафарматнага дыялогу паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі", - адзначыў Уладзімір Макей.

На яго думку, ёсць перспектывы ва ўзаемадзеяння ЕАЭС з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс і адзін шлях". Гэта пытанне таксама будзе абмеркавана на пасяджэнні калегій двух міністэрстваў. "Інтарэс да гэтай тэмы ідзе, што называецца, ад зямлі, ад канкрэтных суб'ектаў гаспадарання, і мы павінны такі інтарэс падтрымліваць", - падкрэсліў ён.

У чэрвені 2019 года ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" адбудзецца мерапрыемства высокага ўзроўню ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". "Уяўляецца, што з улікам сур'ёзнага бізнес-кампанента праграмы мерапрыемства стане карысным для практычнага напаўнення ідэі спалучэння інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўразіі", - звярнуў увагу міністр.

Ёсць зрухі ў дыялогу і з іншым буйным аб'яднаннем - Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, у якой паслядоўна ўмацоўваецца эканамічнае вымярэнне. "Праведзенае ў мінулым месяцы ў Душанбэ пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін - членаў і наглядальнікаў ШАС прадэманстравала імкненне бакоў да ўмацавання ўзаемадзеяння ў гэтай арганізацыі. Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, на якіх Беларусь прапануе сканцэнтравацца, - інфармацыйная, харчовая і ядзерная бяспека, развіццё інфармацыйных тэхналогій", - адзначыў Уладзімір Макей.

Супастаўны ўзровень інтэграцыі ў ЕАЭС і ў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) дазваляе сур'ёзна падысці да абмеркавання ідэі спалучэння і з гэтым аб'яднаннем, сказаў міністр. Беларускі бок разлічвае, што падпісаны нядаўна ў Сінгапуры мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і АСЕАН надасць новы імпульс гэтай рабоце.

"Прапануем падумаць аб сумесным вынясенні на разгляд у ходзе аднаго з бліжэйшых мерапрыемстваў ЕАЭС рашэння, якое нацэльвала б ЕЭК на ўстанаўленне больш цесных інфармацыйных абменаў з калегамі ў сакратарыятах ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", ШАС, АСЕАН. Практычным вынікам такіх абменаў магла б стаць падрыхтоўка спецыяльнага аналітычнага даклада на тэму спалучэння інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўразіі з выяўленнем перспектыўных галін супрацоўніцтва", - лічыць ён.

У Беларусі выступаюць за тое, каб такое спалучэнне ў першую чаргу насіла прыкладны характар: развіццё інфраструктурных сувязей паміж краінамі ў сферах транспарту і энергетыкі, стварэнне ўзаемадапаўняльных механізмаў супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі працэсамі, фарміраванне бесперашкоднага асяроддзя для гандлёвага, эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

"У кантэксце нашых захадаў па ўмацаванні ўзаемадзеяння ЕАЭС з паназіяцкімі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі мы таксама абмяркуем ідэю стварэння Вялікага еўразійскага кантынентальнага партнёрства і, аперыруючы геаграфічнымі арыенцірамі, перспектыву агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона, праз Мінск і Уладзівасток, да Джакарты", - дадаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс