У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2019

Беларусь выступае за паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай - Мясніковіч

Беларусь выступае за паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай - Мясніковіч
Міхаіл Мясніковіч і Яцак Чапутовіч. Фота Савета Рэспублікі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за сістэмнае і паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам замежных спраў Яцакам Чапутовічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Беларусь разглядае Польшчу ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра. За апошні час краінам удалося рушыць наперад у пытаннях умацавання даверу і ўзаемаразумення. Ёсць патэнцыял для далейшага развіцця палітычных і эканамічных кантактаў. Драйверам умацавання двухбаковага супрацоўніцтва можа стаць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, Беларусь і Польшчу звязвае гісторыя, славянскае адзінства, культурная агульнасць. Усё гэта стварае фундамент для эфектыўнага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў - ад эканомікі да навукі і адукацыі.

"Краіны могуць стаць своеасаблівым мостам паміж ЕАЭС і ЕС. Беларусь выступае прыхільнікам ідэі "інтэграцыя інтэграцый", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс