Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2020

Беларусь выступае за паглыбленне адносін з Ватыканам - Макей

Беларусь выступае за паглыбленне адносін з Ватыканам - Макей

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за паглыбленне канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сустрэчы з сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола, архібіскупам Полам Рычардам Галахерам, які наведвае Беларусь з рабочым візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваш візіт - пацвярджэнне наяўнасці асаблівых адносін узаемаразумення і даверу паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Мы задаволены дынамікай развіцця кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён у прыватнасці звярнуў увагу, што Прэзідэнт Беларусі двойчы наведваў Ватыкан з афіцыйным візітам. Уладзімір Макей таксама пацвердзіў запрашэнне ў адрас Папы Рымскага наведаць Беларусь, якое ўсё яшчэ на парадку дня.

Кіраўнік МЗС адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва са Святым Прастолам у ААН на аснове прынцыпаў і маральных каштоўнасцей, што падзяляюць бакі. "Мы высока цэнім увагу і падтрымку, якую Святы Прастол удзяляе Групе сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі", - дадаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што Беларусь разлічвае прадаўжаць плённае супрацоўніцтва з Ватыканам па гэтым напрамку. Акрамя таго, на пляцоўцы ААН мае месца ўзаемадзеянне ў справе аховы сямейных каштоўнасцей.

"У нас сапраўды добрыя, канструктыўныя адносіны са Святым Прастолам. І мы хацелі б развіваць і паглыбляць гэта супрацоўніцтва ва ўсіх магчымых сферах", - сказаў на заканчэнне міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі