VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2018

Беларусь выступае за наданне новага імпульсу агульнаеўрапейскаму дыялогу па бяспецы - Андрэйчанка

Беларусь выступае за наданне новага імпульсу агульнаеўрапейскаму дыялогу па бяспецы - Андрэйчанка

2 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь выступае за наданне новага імпульсу агульнаеўрапейскаму дыялогу па бяспецы. Аб гэтым сёння на адкрыцці асенняй сесіі заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, толькі аб'яднаўшы міжнародныя намаганні, можна забяспечыць больш справядлівае светаўладкаванне і вырашыць праблемы, якія накапіліся. "Менавіта гэта ідэя пакладзена ў аснову ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб перазапуску хельсінкскага працэсу. Неабходна надаць новы імпульс агульнаеўрапейскаму дыялогу па пытаннях бяспекі, выпрацаваць комплекс мер па аднаўленні ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў свеце", - адзначыў спікер.

"Рэалізуючы міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку, Беларусь паслядоўна выбудоўвае раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі як на Усходзе, так і на Захадзе. І наш прыклад паказвае, што адмова ад палітыкі санкцый і двайных стандартаў прыносіць відавочную выгаду ўсім удзельнікам міжнароднага дыялогу. Паляпшэнне адносін з Еўрасаюзам адкрыла новыя грані супрацоўніцтва не толькі для Беларусі, але і для нашых партнёраў", - звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход